Асабісты блог лідэра Руху «За Свабоду» зьявіцца ў жніўні. А 25 ліпеня палітыку спаўняецца 60 гадоў.
Месьціцца ён будзе на сайце палітыка. Зьменіцца і сам дызайн і начыненьне сайту. Паболее відэа і фотаматэрыялаў. Пра гэта паведаміла сакратар палітыка Юлія Коцкая.
Форум Аляксандар Мілінкевіч заводзіць не зьбіраецца.
***
Дарэчы, заўтра, 25 ліпеня, Аляксандру Мілінкевічу спаўняецца 60 гадоў. «Нашаніўцы» выказваюць самыя шчырыя віншаваньні палітыку і навукоўцу з круглай датай.
Каментары