Улада33

Лукашэнка загадвае адмовіцца ад расейскай сыравіны

«Навошта мы будзем тут будаваць тое, для чаго заўтра давядзецца закупляць сыравіну? Нам не патрэбны такія вытворчасьці, празь якія мы зноў трапім у залежнасьць».

Прыватызацыі цэментавых заводаў не будзе. Прапановы інвестараў адкінутыя. Заводы застануцца ў дзяржаўнай уласнасці. Новыя тэхналогіі будуць кітайскімі, заводы пяройдуць з газу на вугаль. Беларусь возьме $600 мільёнаў крэдытаў на мадэрнізацыю цэмэнтавых заводаў, каб павялічыць штогадовы аб’ём вытворчасці цэменту з 3,7 млн. т у 2006 годзе да 9,5 млн. т да 2011 года. А. Лукашэнка таксама арыентаваў урад на разбудову тых галінаў, у якіх Беларусь не залежыць ад расейскай сыравіны. «Навошта мы будзем тут будаваць тое, для чаго заўтра давядзецца закупляць сыравіну? Нам не патрэбны такія вытворчасці, з‑за якіх мы зноў трапім у залежнасць».

У 1996 годзе быў уведзены ў строй Беларускі цэментны завод, пазней ажыццёўлены пуск дзвюх новых магутных печаў у Краснасельскім, што дало магчымасць амаль у два разы павялічыць вытворчасць айчыннага цэменту. Аднак на існуючых тэхналагічных лініях ужо немагчыма забяспечыць значнага павелічэння вытворчасці гэтага будматэрыялу.

Прэм’ер‑міністр Беларусі Сяргей Сідорскі прадставіў прэзідэнту і ўдзельнікам нарады ў прэзідэнтуры праграму развіцця цэментнай галіны на 2007‑2011 гады, мэта якой — павялічыць аб’ём вытворчасці цэменту ў краіне практычна ў 3 разы.

А што вы думаеце пра гэта?
Зьмясьціце свой камэнтар
да гэтага артыкулу.
Хай людзі вас пачуюць!

Плануецца, што Беларусь у ходзе рэалізацыі будаўнічых праграм да 2011 года будзе спажываць амаль 5 млн.т цэменту ў год і прыкладна столькі ж экспартаваць. У якасці асноўных патэнцыяльных пакупнікоў гэтай прадукцыі выступаюць Расія, Польшча.

Гаворачы пра сыравінныя запасы, Сяргей Сідорскі падкрэсліў, што ўсе беларускія прадпрыемствы (ВРУП «Крычаўцэментнашыфер», ВРУП «Беларускі цэментны завод», ААТ «Краснасельскбудматэрыялы») забяспечаны сыравінай на многія дзесяткі гадоў наперад.

Пры гэтым урад лічыць, што праводзіць маштабную рэканструкцыю цэментных заводаў Беларусі неабходна самастойна. Паводле інфармацыі прэм’ер‑міністра, усяго ў бягучым годзе зацікаўленасць ва ўдзеле ў маштабным праекце па развіццю цэментнай галіны выказалі больш як 10 замежных інвестараў. Аднак практычна ўсе гэтыя кампаніі прапанавалі не самыя выгадныя для Беларусі варыянты супрацоўніцтва. Таму прапанавана пакінуць прадпрыемствы ў дзяржаўным кіраванні.

Плануецца, што пастаўшчыком абсталявання на айчынныя цэментныя заводы стане кітайская карпарацыя. Усё абсталяванне адпавядае міжнародным стандартам якасці, вырабляецца па еўрапейскіх тэхналогіях, энергаэфектыўнае і мае пры гэтым прымальную цану.

На рэалізацыю праекта па мадэрнізацыі ўсіх трох прадпрыемстваў плануецца задзейнічаць замежныя крэдытныя рэсурсы ў аб’ёме да $600 млн. Акупнасць праекта – 4 гады. Крэдытныя рэсурсы можна будзе атрымаць ужо ў лютым 2008 года.

Удзельнікі нарады ў цэлым падтрымалі гэты праект і сышліся на думцы аб мэтазгоднасці таго, каб дзяржава сама займалася мадэрнізацыяй цэментных заводаў.

А. Лукашэнка таксама запатрабаваў адысці ад залежнасці па газу і перавесці заводы на выкарыстанне вугалю. У Заходняй Еўропе на такіх прадпрыемствах да 80 працэнтаў расходуемых энергарэсурсаў складае менавіта вугаль.

БЯЗ ВАС — НІЯК. Сайт nn.by робіцца на Вашы грошы. Ахвяраваньне можна перавесьці ў любым аддзяленьні банку, на любой пошце. На банкаўскай квітанцыі ў графе «Від плацяжа» трэба пазначыць: «Ахвяраваньне за Інтэрнэт». У графе: «Атрымальнік плацяжа» трэба пісаць: ПВУП «Суродзічы», УНП 190 786 828. У графе «Найменаваньне банку» трэба пісаць: «МГД ААТ «Белінвестбанк», вул.Калектарная, 11, Мінск, код 764». У графе «Рахунак атрымальніка» — 3012 206 280 014. Пры перасылцы грошай па пошце тое самае трэба пісаць у рубрыках «Каму» і «Куды». Раздрукаваць банкаўскую квітанцыю (pdf-файл 38Кб, A4).

А. Лукашэнка знайшоў і спосаб пакінуць надзею замежным прэтэндэнтам на цэмэнтавую галіну. Ён паставіў задачу актывізаваць даследаванне новых радовішчаў з мэтай узвядзення ў бліжэйшай перспектыве трох новых цэментных заводаў недзяржаўнай формы ўласнасці з удзелам замежных інвестараў.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пры будаўніцтве новых прадпрыемстваў у краіне неабходна арыентаваць іх работу на той сыравіне, якая ёсць у Беларусі. «Навошта мы будзем тут будаваць тое, для чаго заўтра давядзецца закупляць сыравіну? Нам не патрэбны такія вытворчасці, з‑за якіх мы зноў трапім у залежнасць. Беларусі неабходна забяспечыць прыярытэтнае развіццё галін і вытворчасцей, якія працуюць на ўласнай сыравіне. Гэта аксіёма», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

МБ; Паводле БелТА

Каментары3

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць