Афіша44

Імпрэза да гадавіны пачатку паўстання Каліноўскага — 1 лютага

1 лютага ў Мінску адбудзецца вечарына з шэрагу мерапрыемстваў у межах Году Каліноўскага, прысвечанага паўстанню 1863–1864 гадоў супраць рускага царызму.

Праграма вечарыны, якая пройдзе ў штаб-кватэры Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3–39) а 17-й гадзіне, разнастайная.

Так, гісторык Алесь Смалянчук распавядзе пра паўстанне і паразважае пра яго ролю ў станаўленні беларускай нацыянальнай самасвядомасці.

Выступяць Аляксандр Мілінкевіч і Уладзімір Някляеў — лідары Руху «За Свабоду» і кампаніі «Гавары праўду».

Пасля гэтага адбудзецца канцэрт.

Запланавана падпісанне паштовак палітвязням з выявамі, прысвечанымі падзеям 1863 года.

Вечарына ладзіцца 1 лютага невыпадкова.
Менавіта ў гэты дзень выйшаў зварот Літоўскага правінцыяльнага камітэта на чале з Кастусём Каліноўскім да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам падняцца на ўзброеную барацьбу. А 2 лютага — дзень народзінаў Каліноўскага.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Усе навіны →
Усе навіны

На гэтым тыдні ЗША правядуць выпрабаванне міжкантынентальнай балістычнай ракеты

Стаўбцоўскі майстар-самавук стварае шэдэўры з дрэва: ад плота да эксклюзіўнай мэблі3

Беларускаму футбольнаму трэнеру, які прайграў 8 з 9 апошніх матчаў, плацяць у Расіі па 60 тысяч еўра на месяц8

Каля турмы ў Ваўкавыску павесілі беларускі і ўкраінскі сцягі і запіску «Вінаград, трымайся!» Тых, хто гэта зрабіў, не знайшлі

Пад Кобрынам паставілі помнік чалавеку, які ніяк не звязаны з Беларуссю. Верагодна, гэта «адказ» Украіне11

Украіна атрымала новую партыю ракет Storm Shadow для ўдараў углыб Расіі1

Буйныя гандлёвыя сеткі абавяжуць мець паліцы з прадукцыяй канцэрна «Беллегпрам»6

У Салігорску заўважылі эксклюзіўны аўтамабіль, натхнёны «Фордам» 1938 года1

На Мальдывах забаранілі курыць усім, хто нарадзіўся пазней за 2006 год2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?28

Хто тыя 17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая нявеста, якія шыкоўна жылі на грошы са збору на хворае дзіця?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць