Мова2626

Агульнанацыянальная дыктоўка: Уладзімір Арлоў, Зінаіда Бандарэнка і Уладзімір Някляеў чытаюць «Лісты з-пад шыбеніцы»

Сёлета, у год 150-годдзя паўстання Каліноўскага, традыцыйную агульнанацыянальную дыктоўку можна пісаць анлайн. Дыктоўка пройдзе 2 лютага, у дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага, па тэксце яго «Лістоў з-пад шыбеніцы». Напярэдадні ініцыятар дыктоўкі Уладзімір Падгол заклікаў вядомых асобаў — літаратараў і мастакоў, вучоных і студэнтаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў выступіць з відэазваротам да беларусаў і начытаць знакаміты тэкст.

На сайце НН «Лісты з-пад шыбеніцы» чытаюць пісьменнік Уладзімір Арлоў, тэлевядучая Зінаіда Бандарэнка, палітык і пісьменнік Уладзімір Някляеў.

Лісты з-пад шыбеніцы

Браты мае, мужыкі родныя. З-пад шыбеніцы маскоўскай прыходзіць мне да вас пісаці, і можа раз астатні. Горка пакінуць зямельку родную і цябе, дарагі мой народзе. Грудзі застогнуць, забаліць сэрца, но не жаль згінуць за тваю праўду.

Прымі, народзе, па шчырасці маё слова прадсмертнае, бо яно як з таго свету толькі для дабра твайго напісана.

Нямаш, браткі, большага шчасця на гэтым свеце, як калі чалавек у галаве мае розум і науку. Тагды ён толька магчыме жыці ў багацтве, папраўдзе, тагды ён толька, памаліўшысь Богу, заслужыць неба, калі збагаціць наукай розум, разаўе сэрца і радню цэлую сэрцам палюбіць. Но як дзень з ноччу не ходзіць разам, так не ідзе разам наука праўдзіва з няволяй маскоўскай. Дапокуль яна ў нас будзе, у нас нічога не будзе, не будзе праўды, багацтва і ніякай наукі, — адно намі, як скацінай, варочаць будуць не для дабра, но на пагібель нашу.

Для таго, Народзе, як толька калі пачуеш, што браты твае з-пад Варшавы б’юцца за праўду й свабоду, тагды і ты не аставайся ззаду, но, ухапіўшы за што зможаш, за касу, сакеру, цэлай грамадой ідзі ваяваці за сваё чалавечае і народнае права, за сваю зямлю радную.

Бо я табе з-пад шeбеніцы кажу, Народзе, што тагды толькі зажывеш шчасліва, калі над табою Маскаля ўжэ не будзе.

* * *

Агульнанацыянальная дыктоўка праводзіцца ў Беларусі шосты год запар па ініцыятыве філосафа Уладзіміра Падгола. Мэта акцыі, паводле яго слоў, — прадэманстраваць павагу да роднай мовы. Першы раз дыктоўка прайшла 25 сакавіка 2008 года і была прымеркаваная да 90-годдзя абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. У напісанні дыктоўкі ўзялі ўдзел некалькі тысяч чалавек, у тым ліку прадстаўнікі дыпмісій, еўрапейскія і беларускія чыноўнікі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

Ці вераць людзі, што Пратасевіч — агент разведкі? Вось рэакцыі ў сацсетках21

Навукоўцы знялі на відэа рыбіну, якая жыве на глыбіні больш за 8 тысяч метраў1

Украінцы падарвалі буйны нафтаправод пад Масквой4

Новы дзіўны трэнд: маладое пакаленне скупляе звычайныя камяні — навошта?4

У матчы «Іслачы» з «МЛ Віцебск» забілі вельмі кур'ёзны гол ВІДЭА2

«Калі замерзнеце — заходзьце да нас пагрэцца». Бібліятэкарка з Магілёва расказала, як змагла знайсці сябе ў прафесіі ў Польшчы5

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць