Павел Лёгкі пакінуў пасаду кіраўніка прэс-службы Лукашэнкі са словамі: «Сыходзіць трэба ў час»
Неўзабаве ён з'явіцца на новым месцы працы — дарадцы-пасланніка ў беларускім пасольстве ў Расіі.
«Каля 10 гадоў на гэтай працы. Безумоўна, нельга аб ёй не шкадаваць. Але ўсяму свой час, і прыйшоў час рушыць за новымі ведамі і за новым вопытам. Сыходзіць трэба ў час. Я асабіста трымаюся такога правіла, хоць іншым яго не раю. Усё трэба рабіць у час. Я мяркую, што мне прыйшоў час рухацца далей», — сказаў Лёгкі.
Адзначыўшы, што яму шкада пакідаць сваю ранейшую працу, ён назваў яе ўнікальнай.
«Кірунак, на якім я буду працаваць, мне добра знаёмы і часткова пераклікаецца з той працай, якая ў мяне была ў адміністрацыі прэзідэнта».
Пакуль кіраўніком прэзідэнцкай прэс-службы ніхто не прызначаны, сказаў Лёгкі.
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Каментары