Грамадства11

Лукашэнка патрабуе паскорыць будаўніцтва беларускіх аб'ектаў у Сочы і Краснай Паляне

Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца з рабочым візітам у Расійскай Федэрацыі, азнаёміўся з перспектывамі завяршэння будаўніцтва аб’ектаў інфраструктуры санаторыя «Беларусь» у Сочы і комплексу адпачынку гэтага санаторыя ў пасёлку Красная Паляна, паведамілі ў прэс-службе.

Кіраўнік справамі прэзідэнта Віктар Шэйман праінфармаваў Лукашэнку аб тым, што плануецца зрабіць на гэтых аб’ектах, каб яны максімальна прыносілі прыбытак дзяржаве.

«Пытанне адно: нам трэба скончыць пачатую справу, скончыць усе гэтыя будоўлі. Трэба зрабіць усё, каб санаторый у Сочы прывесці ў парадак», — сказаў Лукашэнка.

«Што тычыцца Краснай Паляны, то часу ў нас на раскачку практычна няма. У прынцыпе, задача была пастаўлена даўно, і вы павінны былі думаць, што тут зрабіць такім чынам, каб гэты аб’ект прыносіў грошы.
Але самыя вялікія грошы — гэта Алімпійскія гульні, якія будуць праходзіць тут роўна праз год», — адзначыў ён.

Лукашэнка канстатаваў, што ўжо сёння беларускія аб’екты прыносяць нядрэнны прыбытак, гасцініца размешчана ў ідэальным месцы і карыстаецца вялікім попытам. «Але палова той зямлі, якую расейцы адвялі нам тут для будаўніцтва, яшчэ вольная. Таму трэба падумаць, што мы тут будзем рабіць. Тэрыторыя тут — а гэта лепшае ў Краснай Паляне — павінна быць узорна-паказальнай, як усе аб’екты ў Беларусі. У ідэальным стане, нават калі нам прыйдзецца прывесці ў парадак пад’язныя дарогі, якія сюды ідуць прама ад цэнтральнай трасы», — падкрэсліў Лукашэнка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

У Драгічыне раёнка пахвалілася, што школьнікі замест тэлефонаў чытаюць яе. Каментатары крэатыву не ацанілі5

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пачалі ставіць навагоднюю ёлку ФОТАФАКТ5

МЗС Украіны патлумачыла, чаму не закрывае пасольства ў Беларусі1

У пяць разоў павялічаць падаткі на люксавыя матацыклы3

Па ўласніку «Софтклуба» Сіротку, які сядзіць у СІЗА КДБ, прыляцела і ад Польшчы — на яго крыптабіржу Bynex наклалі санкцыі3

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»25

Грамадзяніна Індыі трымаюць у палоне ў Беларусі і патрабуюць выкуп3

Рыжанкоў: Мы гатовыя да перамоваў у любы момант, на любой тэрыторыі і без папярэдніх умоў5

Колькі каштуе ўдар у нос? У Гомелі судзяць футбалістаў за масавую бойку на стадыёне3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат8

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць