Усяго патроху22

Траціна беларусаў лічаць сябе беднымі, толькі 0,1% багатымі

Толькі 0,1% беларусаў лічаць сябе багатымі, сведчаць звесткі сацыялагічнага маніторынгу Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук.
Аб гэтым паведаміў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАНБ, доктар сацыялагічных навук, прафесар Ігар Катляроў 21 лютага на прэс-канферэнцыі ў Мінску. Пры гэтым, паводле яго слоў, у гэтай катэгорыі апытаных няма жанчын.

Да людзей з сярэднім дастаткам сябе прылічваюць 57% беларусаў.

Каля 35% жыхароў Беларусі лічаць сябе беднымі або нават жабракамі,
7–8% не змаглі адказаць на пытанне.

Як падкрэсліў Катляроў, размова ідзе менавіта аб успрыняцці беларусамі ўласнай фінансавай заможнасці, а не аб рэальных даходах. Так, «старая ў закінутай вёсцы ў целагрэйцы, з казой і парасём» адказала, што ў яе сярэдні дастатак, тады як некаторыя банкаўскія работнікі маглі сцвярджаць, што яны бедныя.

Паводле слоў спецыяліста, вывучэнне ўспрыняцця фінансавай заможнасці насельніцтва дае адказ на многія пытанні.
«Людзі, якія лічаць сябе багатымі і з сярэднім дастаткам, не пойдуць на дэманстрацыі і забастоўкі. Яны баяцца страціць тое, што ёсць. Яны больш законапаслухмяныя, яны паважаюць закон, улады. І ў той жа час тыя, якія лічаць сябе беднымі, больш радыкальна настроены», — сказаў Катляроў.

Ён адзначыў, што з 1990 года, калі пачалі праводзіцца такія апытанні, расце колькасць беларусаў, якія лічаць сябе людзьмі з сярэднім дастаткам. Выключэнне складаюць тыя гады, калі адзначаліся крызісныя з’явы ў эканоміцы Беларусі. «Тут узнікае пытанне: ці мы прывыкаем да таго, як жывем, ці нам сапраўды становіцца жыць лепш», — пракаментаваў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАНБ.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, калі ў Мінску перастане смярдзець4

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты12

Лінгвістка і былая палітзняволеная Наталля Дуліна распавяла, як праходзіць яе адаптацыя пасля вызвалення3

Еўропа падтрымала адмову Украіны здаваць свае тэрыторыі Пуціну без ягоных саступак3

Полк Каліноўскага больш не бярэ ўдзелу ў штурмах. Чаму так?14

У Варшаве канцэрт Каржа пачынаецца са спазненнем ФОТЫ10

У Маладзечне на паркоўцы кіроўца «Лексуса» пераблытаў педалі і насмерць збіў жанчыну ВІДЭА2

«Прыйдзе час — лёд зноў трэсне, і нешта зноў будзе»5

У Варшаве прайшоў Марш Свабоды ФОТЫ14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Трое дарослых загінулі, пяцёра дзяцей у бальніцы — страшная аварыя на Гродзеншчыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць