Грамадства1414

Дзень Ірыны Казулінай замест Дня абаронцаў айчыны

23 лютага споўніцца 5 гадоў, як ня стала Ірыны Казулінай. Ёй было толькі 48 гадоў.

Інтэлігентная жанчына, якая магла б стаць першай лэдзі, якой ганарыліся б беларусы.

Мужная жанчына, якая адна з першых у Беларусі публічна заявіла пра сваю ракавую хваробу і дала прыклад змаганьня іншым.

Годная жанчына, якая з усьмешкай прыходзіла ў студыю «Свабоды» на онлайн-канфэрэнцыю адразу ж пасьля суду над Аляксандрам Казуліным.

Верная жанчына, зь якой у яе апошнія хвіліны, дні і месяцы не было мужа-палітвязьня.

Разумная жанчына, якая лічыла нягодным адказваць на абражальныя закіды кіраўніка Беларусі наконт яе сям’і.

Каханая жанчына, якая дагэтуль у сэрцах яе родных.

Яна пайшла ад нас пяць гадоў таму, а боль, які застаўся, гэта ня толькі боль Аляксандра Казуліна, якога вызвалілі на тры дні, каб разьвітацца з жонкай.

Гэта боль палітвязьня Зьмітра Дашкевіча, якому далі толькі 30 хвілінаў, каб разьвітацца са сваёй маці Вольгай Дашкевіч у моргу. Ёй было толькі 54 гады.

Боль палітвязьня Алеся Бяляцкага, які даведаўся пра сьмерць бацькі толькі ў дзень пахаваньня, і якога пад канвоем прывезьлі разьвітацца.

Боль палітвязьня Аляксандра Малчанава, якому адміністрацыя Жодзінскай калёніі не дазволіла разьвітацца з маці Галінай Малчанавай. Ёй было толькі 64 гады.

Боль і трывога, якія, перакананая, перапаўняюць палітвязьня экс-кандыдата на прэзыдэнта Міколу Статкевіча за свайго бацьку, 85-гадовага Віктара Статкевіча, як і Зьмітра Дашкевіча за ягонага бацьку, 74-гадовага Вячаслава Дашкевіча.

Памятаю балючы крык маці палітвязьня Фёдара Мірзаянава ў судзе, калі яе не пусьцілі на абвяшчэньне прысуду сына.

Памятаю, як паўтара года таму Ала Саньнікава, ледзь стрымліваючы сьлёзы, чытала ліст свайго зьняволенага сына Андрэя Саньнікава з-за кратаў на прэзэнтацыі «свабодаўскай» кнігі «Адзін дзень палітвязьня. 2009–2011». Усе такія сцэны не пералічыш, як немагчыма і вымераць боль усіх палітвязьняў і іх блізкіх.

І ўсё ж мне чамусьці ўвесь час згадваецца той дзень пяць гадоў таму, калі я даведалася пра сьмерць Ірыны Казулінай.
Гэта было 23 лютага, калі ў Беларусі частка грамадзтва сьвяткуе так званы Дзень абаронцаў айчыны і ўзброеных сілаў Беларусі.

А чаму б не паспрабаваць пераламаць замшэлую савецкую традыцыю і абвесьціць 23 лютага ў Беларусі Днём родных палітвязьня ў гонар Ірыны Казулінай?

І ў гэты дзень падтрымаць усіх тых, чые родныя цяпер за кратамі.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

У Партугаліі адмяняюць абарону для беларусаў, якія выехалі з Украіны падчас вайны10

«Выклікайце санітараў!» У Слуцку пенсіянеркі апантана ваююць з дзіцячай пляцоўкай17

Літва можа цалкам спыніць перавозкі беларускіх грузаў чыгункаю20

Рутэ: Краіны НАТА ўжо апярэджваюць Расію не толькі ў якасці боепрыпасаў, але і ў колькасці6

У Гродне каларытнага вулічнага музыку папрасілі пакінуць цэнтр горада. А разам з ім і іншых рамеснікаў13

У Мінску больш не дадуць зямлі пад будаўніцтва прыватнікам4

У кастрычніку самы дарагі дом у Беларусі купілі ў закрытым пасёлку каля Мінскага мора2

«Фуры расцягнуліся на кіламетры. Стаяць уздоўж дарогі — проста, бокам. Стаяць у полі». Відавочца расказаў пра сітуацыю перад «Каменным Логам»11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»44

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць