У Вярхоўнай Радзе Украіны зарэгістраваны законапраект аб забароне палітычнай рэкламы Мытнага саюза як такой, што мае антыдзяржаўны характар і супярэчыць Канстытуцыі.
Аўтар дакумента - дэпутат ад "Бацькіўшчыны" Уладзімір Яварыўскі.
Законапраект перададзены на разгляд кіраўніцтва Вярхоўнай Рады. Тэкст дакумента на парламенцкім сайце яшчэ не апублікаваны.
Як вядома, Львоўскі абласны савет звярнуўся да Генпракурора і старшыні Савета бяспекі Украіны з патрабаваннем забараніць палітычную рэкламу Мытнага саюза ва Украіне як такую, што мае антыдзяржаўны характар.
Цяпер чытаюць
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю
Каментары