Улада2323

Лукашэнка гатовы арганізаваць Алімпійскія гульні ў Беларусі

Учора пасля «Мінскай лыжні» А. Лукашэнка падзяліўся сваім бачаннем будучыні беларускага спорту.

«Мы можам прыняць любыя спаборніцтвы па любых відах спорту. Па любых. Акрамя Алімпійскіх гульняў. Бо гэта дадатковыя вялікія выдаткі, трэба будаваць дадатковыя аб’екты.

Але калі б загадзя было прынята такое рашэнне, то я ўпэўнены, што мы б справіліся. Калі б крыху не хапіла, то расейцы б нам дапамаглі з пункту гледжання спартыўных аб’ектаў. Але нам трэба 5–7 гадоў для таго, каб да такіх адказных гульняў падрыхтавацца [г.зн. не раней за 2022 г., у 2014 г. Гульні пройдуць у Сочы, у 2018 г. у Пхёнчхане, рашэнне пра правядзенне будзе прынята ў 2015 г.- НН].
Любыя іншыя спаборніцтвы мы гатовыя прыняць, калі будзем ведаць аб гэтым за год. Ці за два — па больш складаных відах спорту.

Я хацеў бы бачыць у Беларусі перш за ўсё біятлон. І вось чаму. Нядаўна разглядаў канцэпцыю рэканструкцыі нашага галоўнага па зімовых відах спорту цэнтра. Праз два-тры гады вы Раўбічы не пазнаеце. Гэта будзе суперсучасны, найвышэйшага ўзроўню цэнтр. Як „Мінск-Арэна“.
Мы мадэрнізуем ўсё. Але ўжо да наступнага сезону ўсё, што тычыцца бегу, стральбы, пражывання, будзе зроблена. Праз год нам застанецца дашліфаваць Раўбічы. Таму мы гатовыя прыняць этап Кубка свету па біятлоне, чэмпіянат Еўропы, свету. Было б жаданне ў чыноўнікаў ад біятлона. Нават калі не вельмі добрая будзе зіма, мы ўсё роўна падрыхтуемся. Настраляем снегу колькі трэба, падрыхтуем метровую трасу, і яна ніколі не растане. А так там будзе пятля на 2,5 кіламетра, на 5 кіламетраў (вельмі складаная) і пятля для спрынту на паўтара кіламетра. Тры шыкоўныя трасы. Нават чатыры. Таму мы будзем гатовыя прыняць і спаборніцтвы па лыжных гонках, і па біятлоне.
Але хацелася б, каб нашы людзі ўбачылі біятлон. Гэта было б прыемна і нашым спартсменам.
Учора [маецца на ўвазе ў пятніцу, калі заняла 2-е месца ў спрынце — НН] Дашка выдатна бегла, хутчэй за ўсіх, але трэба ж было два разы мазнуць. Хоць бы адзін раз прамазала — і першае месца. Аднак усё роўна малайчына. Другое месца заняла, бегла прыстойна, прыгожа.
У нас ёсць будучыня. Уставайце на лыжы!»
— распавёў Лукашэнка ў эфіры тэлеканала» Беларусь-1.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Павел Севярынец расказаў, як яго ў турме паставілі на экстрэмісцкі ўлік3

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць