Грамадства

Польшча: У ланцугу даставак газу з Расеі на Захад няпэўнае зьвяно — Беларусь

У Варшаве чакаюць выкананьня Газпромам абавязаньняў па дастаўках газу.

У Варшаве чакаюць выкананьня Газпромам абавязаньняў па дастаўках газу, незалежна ад праблемаў зь Беларусьсю — гэта афіцыйная пазыцыя. Аналітыкі, ў сваю чаргу бачаць розныя наступствы скарачэньня паставак газу Беларусі.

Міністар эканомікі Польшчы Петр Возьняк заявіў, што

«Варшаву не цікавяць праблемы расейскіх дастаўцаў зь беларускімі фірмамі» і паколькі «Польчша рэгулярна плаціць за газ, дык хоча і рэгулярна гэтае паліва атрымліваць».

Міністар нагадаў, што Варшава інтэнсыўна працуе над стварэньнем сыстэмы альтэрнатыўных крыніцаў даставак газу і апошнія падзеі яшчэ раз перакноваюць у правільнасьці такога падыходу.

Хаця газ пакуль дастаўляецца ў Польшчу ў поўным аб’ёме, а запасаў у выпадку поўнага спыненьня даставак гэтага паліва хопіць прынамсі на 4‑5 месяцаў, аналітык Анджэй Шчэньсьняк, зьвяртае ўвагу на іншую праблему.

«Эўропа, пакупнікі газу ў Эўропе, будуць усё больш разумець, што ў ланцугу паставак газу з Расеі на Захад найбольш няпэўнае зьвяно — гэта Беларусь. У выніку гэта будзе моцны аргумэнт на карысьць будаўніцтва газаправоду па дне Балтыйскага мора, гэтак званага Паўночнага газаправоду».

Польшча выступае катэгарычна супраць будаўніцтва газаправоду па дне Балтыйскага мора, у абыход Беларусі і Польшчы, заяўляючы нават, што гэта прыгадвае «пакт Молатава‑Рыбэнтропа».

Што да разьвіцьця падзеяў, дык аналітыкі лічаць, што пакуль «малапраўдападобна», што Беларусь пачне незаконна браць расйескі газ, які ідзе транзытам на захад, «бо ўлетку спажываецца значна менш гэтага паліва».

Аляксей Дзікавіцкі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Паміж Украінай і Расіяй мае адбыцца абмен тэрыторыямі ў інтарэсах абодвух бакоў20

У Судане збілі самалёт Арабскіх Эміратаў з дзясяткамі калумбійскіх наймітаў на борце2

Пяць гадоў таму ў Беларусі адбыліся прэзідэнцкія выбары2

ЗША, Украіна і еўрапейскія саюзнікі плануюць сустрэцца ў Вялікабрытаніі перад самітам Трампа і Пуціна1

Дональд Трамп заявіў, што сустрэнецца з Пуціным 15 жніўня на Алясцы10

Аліеў і Пашынян падпісалі ў Белым доме дэкларацыю аб спыненні баявых дзеянняў7

«Для палітвязняў сённяшняя публікацыя Шустэра, на жаль, не абяцае нічога добрага»11

Белгідрамет: Гэты год для сельскай гаспадаркі незвычайна цяжкі1

«Нам здавалася, што мы мелі справу з сур'ёзнымі людзьмі». Эйсмант пакрыўдзілася на публікацыю Шустэра24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Канцэрт Макса Каржа пачаўся з затрымкай на дзве гадзіны. «Беларусь топ!» — крычаць і ён, і фанаты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць