Гэта можа аказацца адна з самых доўгіх зімаў у гісторыі. Сіноптыкі пакуль не прадбачаць пацяплення.Усе наступныя два тыдні на большай частцы Беларусі захаваецца марознае надвор'е, з тэмпературамі ад нуля да 20 градусаў ніжэй за нуль. На поўдні краіны (Гомель, Брэст) за гэты перыяд будуць і адлігі, а вось у цэнтры і на поўначы мароз суцэльны. Чарговы пік халадоў можа прыпасці на 27 сакавіка. Тады, згодна з прагнозам, тэмпературы апусцяцца ўначы да 20 на поўначы, мінус 16 на поўдні.
Апошні такі сцюжны сакавік быў у 2006 годзе, але тады да Дня Волі, 25 Сакавіка, сцяплела. Сёлета, відаць, мароз утрымаецца нават на каталіцкі Вялікдзень, які сёлета прыпадае даволі рана, 31 сакавіка.
Каментары