Грамадства11

Актывіста Уладзіміра Яроменка трымалі ў РУУСе да канца акцыі

Міліцыя прэвентыўна затрымала былога палітвязня перад Днём Волі.

Пра гэта актывіст «Маладога фронта» і былы палітычны вязень Уладзімір Яроменак паведаміў charter97.org.

«На жаль, мне не ўдалося паўдзельнічаць у акцыі, прымеркаванай да Дня Волі.

Я павінен быў выйсці на волю пасля трох сутак арышту на Акрэсьціна, але з Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў мяне забралі супрацоўнікі Першамайскага РУУС і даставілі ў аддзел, дзе я прабыў да 15:00. Я зусім нядаўна вярнуўся дадому», --
падкрэсліў былы палітвязень.

Ён адзначыў, што збіраецца абскардзіць свой арышт у судовым парадку.

«Безумоўна, касацыйная скарга будзе пададзена, але крыху пазней. Цяпер у мяне ёсць шмат іншых спраў, якія трэба вырашыць. Я толькі што вярнуўся дадому і нават не чытаў навін. Пасля арышту ў мяне былі праблемы са здароўем, але цяпер, на шчасце, я адчуваю сябе даволі добра», -- сказаў на заканчэнне актывіст.

Нагадаем, былога палітвязня Уладзіміра Яроменка арыштавалі перад Днём Волі на трое сутак.
Да гэтага Суд Першамайскага раёна Мінска на 6 месяцаў падоўжыў прэвентыўны нагляд у адносінах да актывіста «Маладога фронту».

Уладзімір Яроменак ў студзені 2011 года быў арыштаваны, як падазраваны па справе "аб масавых беспарадках". Быў асуджаны на тры гады. Адбываў пакаранне ў калоніі пад Віцебскам. У жніўні 2011 года ў ліку іншых фігурантаў быў памілаваны. З тых часоў яшчэ некалькі разоў апыняўся за кратамі па адміністрацыйных артыкулах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

Цэны на кватэры ў цэнтры Гродна растуць шалёнымі тэмпамі. І вось чаму3

На Нямізе заўважылі вялікую чаргу1

34 гады таму бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня» сталі афіцыйнымі дзяржаўнымі сімваламі10

«Адзін шпрыц на ўсіх». У расійскай арміі эпідэмія ВІЧ і гепатыту7

Патрыярх Кірыл назваў праваслаўныя храмы «духоўнымі бензакалонкамі»11

Ігар Марзалюк на ідэалагічным мерапрыемстве ўпадаў у экстаз ад абласных караваяў ВІДЭА10

Трамп блізкі да таго, каб абвясціць пра спыненне яшчэ адной вайны2

Пуцін дазволіў Герасімаву ваяваць яшчэ пяць гадоў4

«Праваслаўныя цэрквы ў Заходняй Беларусі закрываліся». А колькі ж было цэркваў у БССР і колькі — у Заходняй Беларусі па стане на 1939 год?31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры24

У адказ на закрыццё Варшавай мяжы беларускія ўлады ўзялі ў закладнікі 1453 польскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць