Улада22

Пасол: Далучэнне Сербіі да санкцый ЕС не адбілася на беларуска-сербскіх адносінах

Далучэнне Сербіі да санкцый Еўрасаюза супраць Беларусі ніяк не адбілася на беларуска-сербскіх адносінах. Аб гэтым заявіў пасол Сербіі Стоян Еўціч 27 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Мы — невялікія краіны, якія заўсёды дапамагалі адна адной. Сербія ніколі не забудзе падтрымку Беларусі падчас бамбардзіровак НАТО,
— сказаў Еўціч. — Але быў перыяд, калі Сербія павінна была выказаць сваё стаўленне да пэўных падзей, як гэтага хацеў Еўрасаюз. Але наша пазіцыя ніяк не пашкодзіла нашым адносінам з Беларуссю».

«Мы былі вымушаны далучыцца да санкцый, бо Сербія знаходзіцца ў працэсе далучэння да пагадненняў у рамках ЕС, але сама Сербія ніколі не прымяняла санкцыі ў дачыненні да Беларусі»,

— падкрэсліў пасол. Яшчэ адзін удзельнік прэс-канферэнцыі, супрацоўнік сербскага пасольства, якога не называлі, дадаў: Сербія далучылася да санкцый толькі «на словах».

Еўціч заўважыў, што нават ЕС, увёўшы пэўныя санкцыі ў дачыненні да Беларусі, працягвае эканамічнае супрацоўніцтва з краінай. Паводле слоў дыпламата, эфектыўнасць эканамічных санкцый нулявая. «Наогул, увядзенне санкцый — гэта памылка. Сербія больш за 10 гадоў знаходзілася пад санкцыямі з боку ўсяго свету, мы ведаем, як гэта цяжка. Але такі спосаб уплыву на краіну не можа прынесці выніку. Заўсёды ўсё можна вырашыць перамовамі», — перакананы Еўціч.

Ён нагадаў, што падчас візіту ў Мінск 12–13 сакавіка сербскі прэзідэнт Таміслаў Нікаліч «выразна агучыў пазіцыю», згодна з якой, нягледзячы на імкненне Сербіі ў ЕС, стаўленне краіны да Расіі і Беларусі «ніколі не зменіцца».

Восем краін Еўропы, у тым ліку Сербія, далучыліся да рашэння Еўрасаюза працягнуць візавыя і эканамічныя санкцыі ў дачыненні да афіцыйнага Мінска ў 2012 годзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць7

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Усе навіны →
Усе навіны

У Іспаніі беларусаў вызвалілі з працоўнага рабства2

Магістратура ў Еўропе — выдатны шанец атрымаць еўрапейскую адукацыю і застацца жыць і працаваць у Еўрасаюзе. Што трэба для паступлення10

Беларусам стала складаней легалізавацца ў Польшчы — там больш не прымаюць выдадзеныя ў БССР дакументы і патрабуюць апастылі65

Цой прывёў да Багдановіча: японскі адвакат распавёў, як зацікавіўся беларускай культурай і вывучыў мову14

Мінчук на «Лексусе», які таямніча знік і якога шукалі некалькі дзён, сам прыйшоў на запраўку пад Лагойскам1

На Палессі пабачылі дзіўную метэаралагічную з'яву — навальнічны каўнер1

Дзе цяпер топ-сілавікі, якія ўдзельнічалі ў рэпрэсіях у 2020-м12

Пасол Украіны ў ЗША: Уся Украіна моліцца, каб Трамп на перамовах дасягнуў выдатных вынікаў6

27-гадовы вагнеравец з Пастаў вярнуўся з вайны і гатовы быць «мужам на гадзіну»17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць7

На трасе пад Мінскам кіроўца збіў маладога трыятланіста і ўцёк, пакінуўшы хлопца паміраць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць