Надвор'е1010

Вясна зноў адкладваецца: сіноптыкі прагназуюць маразы да 10 красавіка

Незвычайна халодны сакавік у гэтым годзе затрымлівае пачатак вясновых палявых работ больш, чым на два тыдні.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі на палях захоўваецца снежны кілім вышынёй ад 20 см да 45 см, у Магілёўскай вобласці — да 60 см. Толькі па паўднёвым захадзе краіны снегу меней — ад 5 да 15 см.

Паводле прагнозу, у апошнія дні сакавіка і ў пачатку красавіка ў краіне чакаецца вельмі няўстойлівае надвор’е. Зноў пройдуць ападкі ў выглядзе снегу, мокрага снегу, па поўдні і паўднёвым усходзе — з дажджом.

Актыўнае таянне снегу ў большасці раёнаў краіны пачнецца ў канцы першай дэкады красавіка.

У гэты час чакаецца пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0С у бок павышэння, што характарызуе пачатак вясны.

Прамярзанне глебы ў гэтым годзе ў паўднёвай зоне і ў цэнтральных раёнах краіны невялікае — у асноўным не больш за 5–20 см.

Па меры сходу снегу адтаванне глебы будзе праходзіць даволі хутка.
Аднак позняя вясна і позні сход снегу прыкметна скароцяць перыяд аптымальных агратэхнічных тэрмінаў сяўбы ранніх яравых культур. Пачатак сяўбы ранніх яравых культур на поўдні Беларусі стане магчымым толькі да канца першай дэкады красавіка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп пагражае ўзарваць газавае радовішча Паўднёвы Парс, калі Іран атакуе Катар6

У Магілёўскім заасадзе з'явіўся рэдкі белы вярблюд

Расійскі беспілотнік атакаваў Галоўнае ўпраўленне СБУ Львоўскай вобласці3

У Ждановічах пад Мінскам будуць будаваць касцёл з гасцявым домам1

Пасля таго як сталі забіваць іранскіх кіраўнікоў, Пуцін амаль не з'яўляецца ў Крамлі5

«Гэта проста цуд, што я паляцела». Пасажырка самалёта з Дубая стала на бок беларусаў, якія просяць кампенсацыю ад аператара3

Беларускі музыка згубіў у Варшаве свой пашпарт, але знайшоў іншы — незнаёмай жанчыны. А ўжо яна дапамагла знайсці ягоны5

У Лоеўскім раёне вярнулі ў роднае неба выратаванага мясцовай пенсіянеркай бусла

МАРГ запатрабавала ад хакейнага «Дынама» тлумачэнняў, чаму ў іх рэзка падаражалі квіткі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША24

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць