Грамадства1010

З «Граніта» звольнілі яшчэ аднаго прафсаюзнага актывіста

Актывіста незалежнага прафсаюзу Анатоля Літвінку звольнілі зь мікашэвіцкага каменездабыўнога прадпрыемства «Граніт».

З загадам яго азнаёмілі 1 красавіка, пасьля выхаду з начной зьмены. У дакумэнце, які падпісаў генэральны дырэктар Эдуард Гаўрылковіч, прычынай пазначана «сыстэматычнае невыкананьне працоўных абавязкаў».

Анатоль Літвінка кажа, што будзе судзіцца з прадпрыемствам: «Будзем зьбірацца зараз і абмяркоўваць стратэгію, як далей дзейнічаць. Ужо выціснулі амаль усіх найбольш актыўных прадстаўнікоў прафсаюзу. Я пляную судзіцца, хоць і спадзяваньняў вялікіх на суд ня маю. Буду шукаць іншай працы, але і прафсаюзную дзейнасьць кідаць не зьбіраюся».

Анатоля кажа, што звальненьне фактычна паставіла ягоную сям’ю на мяжу выжываньня: «Жонка пасьля звальненьня з «Граніту» доўга не магла знайсьці працу ў Лунінецкім раёне. Цяпер знайшла часовую. Але асноўным здабыўцом я быў, даходу жонкі ня будзе хапаць нават на бягучыя расходы — заплаціць за камунальныя і гэтак далей…»

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч мяркуе, што невыпадкова датай звальненьня Анатоля Літвінкі абралі 1 красавіка: «Гэта зроблена, каб мацней зачапіць: маўляў, вось вам Дзень сьмеху… Дый ня першы раз так — Генадзя Паўлоўскага звольнілі на ягоны дзень народзінаў, мяне пазбавілі правоў, каб звольніць, таксама на дзень народзінаў. Гэта паказвае сутнасьць тых людзей, якія гэта робяць…»

Напрыканцы 2011 году некалькі соцень працаўнікоў прадпрыемства па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» у Мікашэвічах напісалі заявы, што выходзяць з афіцыйнага прафсаюзу. Рабочыя абвясьцілі, што ствараюць на прадпрыемстве суполку Беларускага незалежнага прафсаюзу. Адразу ж сябры незалежнага прафсаюзу адчулі ціск на сябе з боку адміністрацыі.

З прадпрыемства звольненыя актывісты БНП Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Генадзь Паўлоўскі, Людміла Літвінка, Віталь Пашэчка.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць