Надвор'е33

У канцы тыдня маразы ўзмоцняцца

У Беларусі ў бліжэйшыя дні прадоўжацца ападкі, а да канца тыдня ўзмоцняцца начныя маразы, паведаміла галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Людміла Парашчук.

Крайнія рэгіёны Беларусі ўжо суткі знаходзяцца пад уплывам чарговага паўднёвага цыклону і яго атмасферных франтоў. У самых цёплых раёнах краіны за мінулую ноч значна павялічыліся гурбы. Паводле апошніх даных, па захаду Брэсцкай і Гродзенскай абласцей прырост снегу склаў 5–10 см, а ў Камянецкім раёне месцамі ён дасягнуў 20 см.

«У бліжэйшыя суткі цэнтр цыклону з Румыніі перамесціцца на нашу краіну. Галоўная асаблівасць такога сінаптычнага працэсу ў красавіку — моцныя ападкі і іх фаза», — адзначыла Людміла Парашчук.
Згодна з прагнозам, моцны снег будзе назірацца ноччу па паўночным захадзе Беларусі, тут жа чакаецца наліпанне мокрага снегу. На астатняй тэрыторыі краіны пройдзе моцны дождж з мокрым снегам. Месцамі па краіне згусцяцца туманы, магчымы слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад 2 градусаў марозу па захадзе да 5 градусаў цяпла па ўсходзе краіны. Днём чакаецца 1–6 градусаў вышэй за нуль, па паўднёвым усходзе Беларусі тэмпература павысіцца да 7- 9 градусаў.

У суботу, 6 красавіка, надвор’е у Беларусі абумовіць тылавая частка цыклону, цэнтр якога перамесціцца з тэрыторыі краіны на паўночны захад Расіі.
На большай частцы тэрыторыі краіны яшчэ пройдуць ападкі, але ўжо ў асноўным мокры снег кароткачасовага характару. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Ноччу чакаецца ад 3 градусаў марозу да 3 градусаў цяпла. Тэмпература паветра днём складзе 1–7 градусаў вышэй за нуль.

У нядзелю, 7 красавіка, рост атмасфернага ціску адцясніць шчыльныя аблокі за межы Беларусі, у многіх рэгіёнах краіны ападкі спыняцца, але зноў узмоцняцца начныя маразы.
Такім чынам, ночная тэмпература паветра будзе ў межах нуля — мінус 6 градусаў, пры працяглых праясненнях чакаецца да 7–12 градусаў марозу. Днём прагназуецца ад 1 да 7 градусаў цяпла.

У панядзелак днём франтальны раздзел з Балтыйскага мора зноў прынясе непагоду.

На большай частцы тэрыторыі Беларусі пройдзе кароткачасовы мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 1–7 градусаў ніжэй за нуль, пры праясненнях слупок тэрмометра апусціцца да мінус 10–12 градусаў. Днём прагназуецца ад нуля да 6 градусаў цяпла.

Ападкаў стане менш 9–10 красавіка, але па-ранейшаму надвор’е ў Беларусі будзе фарміраваць халоднае паветра. Месцамі чакаецца кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.

«Павышэнне тэмпературы чакаецца толькі ў другой палове наступнага тыдня:
пачынаючы з заходніх раёнаў Брэсцкай і Гродзенскай абласцей, цёплае паветра будзе паступова распаўсюджвацца на ўсход. Галоўная асаблівасць гэтага пацяплення ў тым, што нас пакінуць начныя марызы, а дзённыя тэмпературы наблізяцца і дзе-нідзе перавысяць плюсавую 10-градусную адзнаку», — расказала Людміла Парашчук.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Катар прыгразіў Еўропе скарачэннем паставак газу3

Колькасць пацверджаных расійскіх ваенных страт перавысіла 120 тысяч чалавек12

У цэнтры Брэста паставілі гіганцкі помнік гузіку9

Праект Belaruskicry прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем4

«Прапаноўваў два блокі Winston, каб перадалі Знаку ліст». Былы палітвязень Дзмітры Міхайлаў — пра Максіма Знака

У Мінску здарыўся чарговы патоп

Шрайбман: Лукашэнка больш прагматычны за Пуціна10

У Закарпацці падлеткі 13, 14, 16 і 17 гадоў згвалтавалі 46-гадовую жанчыну3

Палітвязню з Маладзечна, у якога няма адной нагі, прысудзілі 4 гады калоніі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі15

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць