Улада1818

Лукашэнка арыентуе КДБ на барацьбу з карупцыяй: Камерцыйныя структуры знішчаць, а чыноўнікаў — на нары

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час кадравых назначэнняў строга папярэдзіў аб недапушчальнасці якіх-небудзь парушэнняў з боку кіраўнікоў, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

«У сувязі з тым, што я даручыў займацца пытаннямі антыкарупцыйных дзеянняў, мне ўсё больш і больш дакладваюць аб ненармальнай дзейнасці асобных нашых кіраўнікоў. Рашэнні будуць імгненнымі і адназначнымі. І не будзе таго, што вось гэта простае парушэнне, — ну, папаляваў чалавек, забіў ён ласяня або дзіка, давайце яму даруем. Ну, а вось тут у энергетыцы сотні мільёнаў долараў страчана з прычыны нясвоечасовасці ўводу энергамагутнасцей або нерацыянальнага выкарыстання інвестыцыйных сродкаў, вось гэта сапраўды злачынства. Не, у абодвух выпадках — злачынствы, і па кожным — свой артыкул».

Аляксандр Лукашэнка прывёў канкрэтны прыклад: «Як мне цяпер далажылі праваахоўныя органы, па паляўнічай справе ўжо (менавіта так, напэўна, яе назавуць журналісты) у следчым ізалятары паўдзясятка людзей. Усе з партфелямі кіраўнікоў. Я гэта кажу не таму, што не трэба вам паляваць. Палюйце, але ведайце час, месца, і з кім вы гэта будзеце рабіць».

Самае галоўнае — усё павінна быць сумленна і па законе. «Не будзе па законе, ну што ж, тады вы самі выбралі гэты шлях. Тое самае і ў энергетыцы, і ў дрэваапрацоўцы, і гэтак далей. У адваротным выпадку мы страцім краіну. Мы апусцімся да таго ўзроўню, на які скаціліся некаторыя суседнія з намі краіны былога Савецкага Саюза», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Я ўжо нядаўна сказаў і паўтару яшчэ раз публічна: калі толькі мне будзе даложана, што нейкі чыноўнік, не толькі вашага ўзроўню кіраўнік, заблытаўся з камерцыйнай структурай у будаўніцтве ці то лазні, ці то яшчэ якога-небудзь гаспадарчага памяшкання ў сябе, гэта нескладана правяраецца, значыць, камерцыйная структура знішчаецца, а чыноўнік ідзе на нары. Гэта не запалохванне людзей, я проста вас усіх папярэджваю».

Каментары18

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць