Грамадства33

БТ далі яшчэ больш грошай

Толькі за сёлета заработная плата супрацоўнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі вырасьце прыблізна ў 3 разы.

Аляксандар Лукашэнка падпісаў указ пра дадатковую фінансавую падтрымку супрацоўнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі. Згодна з падпісаным дакумэнтам бюджэтная частка заробкаў працаўнікоў кампаніі ўвадначасьсе павышаецца на 40%.

Указ №384 ад 9 жніўня 2007 году быў падпісаны кіраўніком дзяржавы «ў мэтах далейшага ўдасканальваньня ўмоў ажыцьцяўленьня дзейнасьці ў галіне тэлерадыёвяшчаньня й узмацненьня дзяржаўнай падтрымкі працаўнікоў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі». Гэтым дакумэнтам уносяцца істотныя зьмены ва Ўказ прэзыдэнта № 125 ад 1997 году «Пра выплаты стымуляцыйнага характару працаўнікам Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі». Такім чынам, быў зьменены непарушаны цягам 10 гадоў прынцып стымуляваньня працы працаўнікоў НДТРК, калі ўсе надбаўкі і прэміяльныя маглі выплочвацца толькі «за кошт даходаў ад рэклямна‑гаспадарчай дзейнасьці». Выглядае, гэтых даходаў стала не ставаць для годнай аплаты працы супрацоўнікаў НДТРК, і праблема была вырашана ўказам кіраўніка дзяржавы.

Згодна з падпісаным дакумэнтам цяпер старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі даецца права накіроўваць бюджэтныя сродкі як на ўсталяваньне стымуляцыйных надбавак, так і на прэміраваньне сваіх супрацоўнікаў, за выняткам тых, хто мае статус дзяржслужбоўцаў. Як сказана ва ўказе, на ўсталяваньне надбавак стымуляцыйнага характару старшыня НДТРК можа накіроўваць да 20% ад памеру плянавага фонду заработнай платы і столькі сама — на прэміраваньне.

Такім чынам, доля бюджэту НДТРК адразу можа пацяжэць (і, хутчэй за ўсё, найбліжэйшым часам пацяжэе) адразу на 40%. І гэта ў той час, калі ўсе астатнія слаі насельніцтва заклікаюць узмоцнена эканоміць.

Варта таксама адзначыць, што ўсяго два тыдні таму ўрад выдаў пастанову пра ўзмацненьне фінансавай падтрымкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, ЗАТ «Другі нацыянальны канал» і ЗАТ «Сталічнае тэлебачаньне». Згодна з рашэньнем ураду для гэтых кампаній быў усталяваны павышаны каэфіцыент (2,2) гранічнага нарматыву тарыфнай стаўкі першага разраду, што азначала фактычнае павышэньне больш як удвая службовых акладаў усіх супрацоўнікаў. Цяпер жа ад памеру гэтых падвойных акладаў НДТРК зможа фармаваць таксама памер стымуляцыйных надбавак і прэміяльных. Фактычна, калі падлічыць, атрымаецца, што толькі за сёлета заработная плата супрацоўнікаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі вырасьце прыблізна ў 3 (!) разы.

Паводле «Ежедневника»

Каментары3

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі14

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

Буры адказаў Азараву пра агента Мішчука: Ён ніколі не працаваў у АВВА і ні да якой сакрэтнай інфармацыі доступу не меў6

Ціханоўская падтрымала пазіцыю Зяленскага аб немагчымасці правядзення перамоў у Мінску10

У Літве высветлілі, што дапамогу, прызначаную бежанцам з Украіны, атрымлівалі і людзі з іншых краін. Сярод іх ёсць і беларусы1

Маці траіх дзяцей просіць Лукашэнку вярнуць іх з прытулку. Чыноўнікі патлумачылі, чаму ў яе не атрымалася

Іспанія дамагаецца прызнання каталонскай мовы ў ЕС: Брусэль тармозіць працэс

Журналісты атрымалі доступ да сакрэтных планаў расійскіх ядзерных вайсковых баз3

Трамп прапанаваў Канадзе доступ да абароны пад «Залатым купалам». Пры адной умове5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі14

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць