Усяго патроху22

Турапэратары разьвітваюцца з Польшчай

«З увядзеньнем такога высокага кошту візаў на «экскурсіёнцы» ў Польшчу можна будзе ставіць крыж…»

Прадстаўнікі польскага пасольства праінфармавалі беларусаў пра тое, што з 1 лістапада Польшча зьбіраецца выдаваць візы паводле правіл Шэнгенскага пагадненьня. Галоўная зьмена, датычная як турфірм, так і простых турыстаў, палягае ў тым, што цана аднаразовай візы будзе раўняцца 60 эўрам. З улікам таго, што сёньня віза ў Польшчу каштуе 5 эўраў (у 12 разоў меней!), гэткія адчувальныя ў фінансавым пляне перамены немінуча адаб’юцца на «жыцьцядзейнасьці» польскага кірунку ў цэлым. У тым, што турыстычныя стасункі з Польшчай пасьля яе ўступленьня ў Шэнген будуць кардынальна перагледжаныя, не сумняваюцца ні ў воднай з айчынных туркампаній.

«Вядома, паток турыстаў у Польшчу пасьля ўвядзеньня новых правіл рэзка скароціцца, — лічыць Кацярына Дружыніна, намесьніца дырэктара кампаніі «Віяполь». —Сёньняшні кошт туру — 50‑100 эўраў, і наўрад ці можна дапускаць, што празь некалькі месяцаў хтосьці будзе гатовы аддаць за яго ў паўтара раза болей. Напрыклад, у нас было вельмі шмат заявак на паездку «Кракаў—Вялічка». Цяпер гэтая экскурсія каштуе 50 эўраў плюс 85 тысяч рублёў. Калі да гэтай сумы дадасца яшчэ 60 эўраў… Упэўненая, што першыя месяцы, ці нават паўгоду, мы будзем назіраць значны спад попыту. Мяркую, што будзем распрацоўваць новыя маршруты: магчыма, аб’яднаем Польшчу й Літву, каб турысты глядзелі дзьве краіны адразу. Аднак кошт туру пры гэтым адназначна ўзрасьце. Да таго ж, новыя туры яшчэ трэба апрабаваць, раскруціць. Вядома, нашы турысты любяць Польшчу й хацелі б наведаць нейкія новыя гарады, той жа Ўроцлаў альбо Познань, але цяпер, на жаль, гэтае жаданьне ў многіх проста адпадзе».

«З увядзеньнем такога высокага кошту візаў на «экскурсіёнцы» ў Польшчу можна будзе ставіць крыж, — лічаць у турфірме «Экатур‑6». Перш за ўсё, Польшча прываблівала беларусаў паездкамі выходнага дня. Што ж, цяпер будзем езьдзіць у Кіеў, Санкт‑Пецярбург, у Прыбалтыку». Меркаваньне калег падзяляюць і мэнэджэры кампаніі «Элдзіві»: «Больш за ўсё кліентаў страцяць менавіта туры выходнага дня, бо яны былі недарагімі і вельмі папулярнымі. Магчыма, пасьля некаторага шоку тыя, хто езьдзіў у Польшчу на больш працяглы, чым ўік‑энд, адпачынак, зноў вернуцца на гэты кірунак, але такім масавым, як цяпер, ён ужо наўрад ці будзе».

У тым, што пытаньне пра зьніжэньне кошту шэнгенскіх віз для беларускіх грамадзян неабходна актыўна прапрацоўваць, упэўненыя практычна ўсе прадстаўнікі турбізнэсу. Менавіта польскаму пытаньню будзе прысьвечанае й адно з найбліжэйшых паседжаньняў Рэспубліканскай рады турыстычных арганізацый.

«Пры гэтым, — як адзначае дырэктар РРТА Валянцін Цэхмэйстэр, — нам усё ж давядзецца зьмірыцца з тым, што Польшча ўвядзе ньвыя цэны на візы. Бо на дадзенай стадыі ўступленьня ў Шэнген польскі бок абавязаны выканаць усе існыя правілы. І, на жаль, па гэтых жа правілах вымушаныя будзем гуляць і мы».

Тым часам, як паведамляе прэсавая служба МЗС Беларусі, наш бок прапанаваў Польшчы ўжо пасьля ўступленьня ў Шэнген усталяваць на ўзаемнай аснове максымальна льготныя ўмовы для перамяшчэньня грамадзян нашых краін, у прыватнасьці — кошт візы ў памеры 35 эўраў. Беларусь таксама прапануе Польшчы «не дэнансаваць існае пагадненьне пра ўзаемныя паездкі й захаваць існыя ў асобных катэгорый ільготы». Чакаецца, што найбліжэйшым часам абмеркаваньне пытаньня пра льготныя ўмовы для перамяшчэньня грамадзян дзьвюх краін будзе працягнутае.

Паводле: Кацярына Апарына, «Туризм и отдых»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына паскардзілася, што кіроўца аўтобуса не адчыніў ёй дзверы, хоць яшчэ не паехаў. Але ці абавязаны?2

Гігін анансаваў кардынальную змену выгляду будынка Нацыянальнай бібліятэкі15

Трамп: На працягу двух тыдняў стане ясна, ці водзіць нас Пуцін за нос14

Расія прапануе ўкраінцам сустрэцца 2 чэрвеня11

Праз дзевяць месяцаў пасля вызвалення памёр палітвязень Валерый Богдан7

Стрыжак расказаў, як Мельнікава з грашыма хацела далучыцца да працы «Байсола»3

Дзяржава прадае сваю долю ў Прыёрбанку2

У чэрвені па ўсёй Беларусі будуць ладзіцца бясплатныя экскурсіі3

Улады рыхтуюцца нацыяналізаваць аўтамабільны завод «Юнісон»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі16

Што здарылася з выкладчыкам БНТУ Міхаілам Шчукіным, які памёр пры затрыманні. Версія міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць