Улада22

Намесьнік міністра абараняе навукоўцаў

Беларускія гатункі збожжавых маюць патэнцыял амаль удвая большы за сёньняшні, але дзеля яго рэалізацыі трэба жорстка прытрымлівацца тэхналягічных патрабаваньняў.

Уборка асноўных зерневых культураў павінна скончыцца да 20 жніўня, паведаміў на прэс‑канфэрэнцыі намесьнік міністра сельскай гаспадаркі і харчу Васіль Паўлоўскі. Ён выказаў упэўненасьць, што пастаўленая задача сабраць 7,2 млн. т. зерня будзе выкананая.

Сёлета жніво мае скончыцца на 10‑12 дзён раней, чым у мінулым годзе. Ураджай чакаецца добры, яму не зашкодзілі ані моцная суша ў чэрвені‑ліпені, ні залевы на пачатку жніўня. Штопраўда моцныя дажджы на Берасьцейшчыне змусяць пакінуць у полі да 15% зерневых, а на Гарадзеншчыне пасох лён.

Па стане на 14 жніўня сабрана 6,525 млн. т. зерня з 2,135 млн. га. Засталася сабраць ураджай зь 5,5% пасяўных плошчаў. На Віцебшчыне і Магілёўшчыне несабраныя 12% і 8% плошчаў адпаведна. За кошт гэтых рэгіёнаў чакаецца асноўны прырост валавага збору зерня. Мяркуецца, што выніковая лічба валавага збору збожжавых складзе заплянаваныя 7,2 млн. т., ды яшчэ 600 тыс. т. з прысядзібных і фэрмэрскіх гаспадарак. Туды ўжо накіраваная зернеўборачная тэхніка. Прычына затрымак — неспрыяльнае надвор’е. Найвышэйшая ўраджайнасьць зафіксаваная ў гаспадарках Гарадзенскага раёну — 54ц/га. Сярэдні па Беларусі паказчык складае 30,5 ц/га. Па словах намесьніка міністра, беларускія гатункі збожжавых маюць патэнцыял амаль удвая большы за сёньняшні, але дзеля яго рэалізацыі трэба жорстка прытрымлівацца тэхналягічных патрабаваньняў. Пры гэтым ён высока ацаніў працу айчынных навукова‑практычных цэнтраў, патлумачыўшы, што ў большасьці выпадкаў праблема палягае не ў кепскіх гатунаках зерневых, а менавіта ў парушэньні тэхналёгіі вырошчваньня ў гаспадарках. Варта адзначыць, што ў часе візыту ў Астравецкі раён Аляксандар Лукашэнка раскрытыкаваў беларускіх навукоўцаў.

В. Паўлоўскі паведаміў таксама, што задача па забесьпячэньні патрэбаў беларускіх бровараў піваварным ячменем выкананая. Найлепшы піваварны ячмень выгадавалі на Віцебшчыне. Канцэрн «Белсолад» плянуе атрымаць там каля 90 тыс. т са 150 тыс.т заплянаваных агулам па Беларусі. Якасьць гэтай сыравіныў цэлым задавальняе замоўцаў. Больш за палову гатункаў гэтай культуры — замежнай селекцыі.

Па‑ранейшаму стаіць пытаньне забесьпячэньня хлебапякарняў зернем пшаніцы цьвёрдых гатункаў. У гэтым годзе аб’ём закупак такой сыравіны складзе да 170 тыс. т. «Аб’ёмы імпарту будуць залежаць ад коштаў, а кошты растуць і будуць расьці» — патлумачыў чыноўнік. Зерне набудуць у Расеі ды Ўкраіне. Туды ж ужо цяпер прадаюць насеньне па коштах на 80% вышэйшых за ўнутраныя. Істотнае пацяпленьне клімату з часам пазбавіць беларускіх хлебаробаў праблемы зь цьвёрдымі гатункамі пшаніцы. Неблагі патэнцыял маюць кукуруза, проса ды сорга.

Прэзыдэнт паставіў задачу перад земляробамі атрымаць паўмільёна тонаў зерня кукурузы. У плянах міністэрства значыліся 400 тыс. т., аднак там з гатоўнасьцю бяруцца выканаць загад кіраўніка краіны. «Надвор’е гэтаму спрыяе» — падкрэсьліў Васіль Паўлоўскі. Зважаючы на праблемы з ураджаем кукурузы ў Малдове, плянуецца частку насеннага фонду нарыхтаваць з уласнага ўраджаю.

Неблагія ў гэтым годзе пэрспэктывы з ураджаем бульбы і цукровікаў. Апошніх выгадавалі на мільён тонаў больш ад патрэбы і зараз шукаюцца замежныя пакупнікі на лішак ўраджаю. Уборка цукровікаў пачнецца напрыканцы жніўня, з тым, каб загрузіць перапрацоўчыя прадпрыемствы. Васіль Паўлоўскі прызнаўся, што праект вытворчасьці біяпаліва з цукровікаў дагэтуль нераспрацаваны.

Адказваючы на пытаньні пра асаблівасьці рэарганізацыі сельскай гаспадаркі і мэтавае субсыдыяваньне, пра што казаў прэзыдэнт у Гервятах, намесьнік міністра зазначыў, што галоўнае не субсыдыі, а ўзважаны парытэт коштаў на прамысловую і сельскагаспадарчую прадукцыю. «Той хто будзе працаваць інтэнсыўна, прытрымліваючыся сучасных тэхналёгіяў і даючы якасную прадукцыю, той і застанецца на паверхні» — зазначыў В. Паўлоўскі. На яго думку, будучыня за буйнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, якія будуць апрацоўваць на менш за 8‑9 тыс. га плошчаў, ды наладзяць перапрацоўку прадукцыі на месцах, выкарыстоўваючы сучаснае абсталяваньне ды тэхналёгіі. Забесьпячэньне гаспадарак сучаснай энэргазьберагальнай тэхнікай дазволіла цягам апошніх пяці гадоў скараціць аб’ём ужываньня дызпаліва амаль утрая, страты ўраджаю падчас уборкі скараціліся да 2‑3% па Беларусі, падвёў некаторыя вынікі разьвіцьця сельскай гаспадаркі цягам апошніх гадоў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

Мядзведзеў расказаў, колькі расіян падпісалі вайсковыя кантракты, і моцна разышоўся з Пуціным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць