Улада

Беларускія нафтаперапрацоўшчыкі на мяжы стратнасьці

Чысты прыбытак Мазырскага НПЗ скараціўся ў параўнаньні зь мінулым годам у 30 разоў. Сытуацыя працягвае пагаршацца, адзначаюць профільныя чыноўнікі.

Чысты прыбытак Мазырскага НПЗ скараціўся ў параўнаньні зь мінулым годам у 30 разоў. Сытуацыя працягвае пагаршацца, адзначаюць профільныя чыноўнікі.

Нафтаперапрацоўчыя прадпрыемсты, якія яшчэ летась былі асноўнай крыніцай паступленьня валюты ў бюджэт, перажываюць цяжкія часы. Прыбыткі скараціліся ў дзясяткі разоў. Так па выніках першага паўгодзьдзя чысты прыбытак на Мазырскім НПЗ і Наваполацкім «Нафтане» склаў $3,8 і $26 млн. Для параўнаньня — у мінулым годзе мазырчукі зарабілі $120 млн. Прадпрыемствы вымушаныя браць дарагія крэдыты на закупку сыравіны. Пра тэхнічнае пераўзбраеньне гаворка й не вядзецца. На НПЗ не выключаюць магчымасьці вымушанага продажу прадпрыемстваў пры захаваньні сёньняшняй сытуацыі, паведамляе газэта «Белорусы и рынок».

Заводы працуюць на поўную магутнасьць, але рэнтабэльнасьць вытворчасьці пры гэтым застаецца скрайне нізкай. Прычына хаваецца ў падвышэньні экспартных мытаў на нафту (цяпер складае 223,9 $/т) і вывазных мытаў на нафтапрадукты (163,2 і 87,9 $/т сьветлых і цёмных нафтапрадуктаў адпаведна). Падвысілася таксама й стаўка расейскага спэцыяльнага мыта на пастаўку нафты — з 58,6 да 65,6$/т. Па словах беларускіх чыноўнікаў, дзяржсубсыдыі ў памеры 90% ад спэцыяльнага мыта на нафту, якую атрымліваюць усе перапрацоўшчыкі нафты ў Беларусі, ужо недастаткова для кампэнсацыі стратаў. Расейскія нафтавыя давальніцкія кампаніі «Лукойл», «Славнафтахім» ды «Слаўнафта» адмаўляюцца працаваць у такіх умовах.

Аднак, адзначае газэта «БР», урад не прадпрымае радыкальных захадаў па выпраўленьні сытуацыі. Замест гэтага адбываецца манапалізацыя ўнутранага рынку: права на пастаўку натапрадуктаў на ўнутры краіны атрымалі шэраг дзяржпрадпрыемстваў, небеларускія кампанія з гэтай сфэры фактычна выцясьняюцца.

Беларусь чакаюць сюрпрызы з пастаўкамі нафты і ў наступным годзе. Гаворка вядзецца пра выкананьне ў наступным годзе г.зв. нафтавага балянсу. Сёлета ён складае 21,5 млн. т. Аднак праз тое, што расейскія партнэры палічылі нерэнтабэльным пастаўкі нафты па чыгунцы, а такім чынам у Беларусь мусіла атрымаць каля 4 млн. т., выкананьне задачы робіцца праблематычным. Гэта можа прывесьці да скарачэньня аб’ёму паставак нафты. Адзін з прапанаваных спосабаў выйсьця зь няпростай сытуацыі дужа не падабаецца Беларускай чыгунцы — скарачэньне тарыфаў на транспарціроўку.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Егіпце пасля дваццаці гадоў будаўніцтва адкрылі найбуйнейшы музей свету

«Я зразумеў, што ўсё, канец». Стваральнік фестывалю «Бульбамуві» вырашыў спыніць яго5

Тактыка «мір праз сілу» — прывілея вялікіх дзяржаў. Што паказвае гісторыя з шарамі на беларуска-літоўскай мяжы13

Жанчына набыла спартыўны касцюм беларускага брэнду за 600 рублёў і ў шоку ад якасці15

Беларусь стала папулярным аб'ектам для кібератак2

У Магілёве адзін бізнэсмен заказаў падпал машыны іншага

Як адзначаюць Дзяды3

Як выглядае мост паміж вуліцай Маскоўскай і плошчай Незалежнасці, які адкрылі сёння5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі87

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць