Грамадства99

«Чарнобыльскі шлях — 2013» дазволены са сцягамі і транспарантамі

19 красавіка адбылася сустрэча заяўнікаў шэсця з гарадскімі ўладамі.

Паводле словаў аднаго з заяўнікаў Анатоля Сідарэвіча, пачатак перанеслі на 18:30 26 красавіка — гэта выклікана інтэнсіўным рухам а 18-й.
Адпаведна шэсце і мітынг ссоўваюцца на паўгадзіны. «У светлавы дзень укладземся», — адзначыў Сідарэвіч.

«Сімволіку дазволілі. Папрасілі, каб расцяжкі адпавядалі заяўленай тэматыцы. Далі зразумець, што не пацерпяць расцяжак супраць пэўнай асобы і яе палітыкі».

Па словах Сідарэвіча, можна выкарыстоўвацьзарэгістраваных сцягоў партый і арганізацый.

Арганізатарам параілі мець адпаведныя бэджы.

А падход з месца мітынгу да Чарнобыльскай капліцы на Карастаянава — толькі па 50 чалавек са згорнутымі сцягамі і траспарантамі.

Заяўнікі падпісаліся, што нясуць адказнасць за магчымыя парушэнні.

«Я папрасіў, каб не было правакатараў — курсантаў акадэміі МУС і міліцэйскай школы. Бо здаралася, што маладыя людзі выбягалі на дарогу (а я ведаю, што гэта курсанты), а мяне пасля штрафавалі»,

— сказаў Сідарэвіч.

Паласу на праезнай частцы ад кінатэатра «Кастрычнік» да парку Дружбы народаў не выдзелілі: таксама патлумачылі транспартнай напругай. Дазволілі гукаўзмацняльную апаратуру, але ніхто не ўзяўся гарантаваць, што яе не затрымаюць па дарозе да месца мітынгу. «Міліцыя зрабіла выгляд, што яны тут ні пры чым».

З арганізатараў «Чарнобыльскага шляху» выключылі прадстаўніка АГП Змітра Кавалгіна. У Мінгарвыканкаме патлумачылі тым, што не прайшоў год пасля накладзенага на яго адміністрацыйнага спагнання. Сам Віталь пра такое спагнанне даведаўся толькі сёння і пра ніякі суд не ведае.

«Чарнобыльскі шлях-2013» пачнецца ад кінатэатра «Кастрычнік» насупраць Акадэміі навук. Збор прызначаны на 18.30.
Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў, дзе адбудзецца мітынг. Затым пройдзе ўскладанне кветак да Чарнобыльскай капліцы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны17

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА10

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ3

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі2

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса12

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць