Культура1414

Канцэрт памяці Арыны Вячоркі адмянілі

На касах Моладзевага тэатра эстрады з'явілася абвестка, што канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці асветніцы і прадзюсара гістарычнай музыкі Арыны Вячоркі адмяняецца. Напярэдадні квіткі зьніклі з сайту kvitki.by.

Паводле ініцыятара канцэрту Віталя Супрановіча, прычыны адмены канцэрта незразумелыя: «Канцэрт рыхтаваўся, рэклама пайшла, прададзеныя квіткі. Праблемаў таксама не было. Гэта ўсё ж такі канцэрт памяці Арыны, а не палітычная акцыя. Пра адмену канцэрту я даведаўся выпадкова, калі нечакана зніклі квіткі з продажу. Паехаў у тэатр разабрацца. На стале ў намесніка дырэктара Каралёва ляжала афіша нашага канцэрту. Ён сказаў, што канцэрт адмяняецца, альтэрнатыўных датаў прапанаваць ніякіх ня можа, толькі ўвосень».

Супрановічу паведамілі, што афіцыйная прычына адмены канцэрту — ліст зь Міністэрства культуры пра дадатковыя рэпэтыцыі для сьвяточных майскіх канцэртаў.

Начальніца канцэртнага аддзела Ірына Пазнякова пацвердзіла адмену канцэрту. Паводле яе словаў, 23-25 красавіка ў Моладзевым тэатры эстрады адбудуцца рэпэтыцыі майскіх святаў, і мерапрыемствы давялося адмяніць. Аднак, як пасьля стала вядома, іншыя канцэрты — 23 і 25 красавіка — адбудуцца.

Паводле словаў Франка, сына Арыны Вячоркі, забарона канцэрту — помста Арыне за яе актыўную беларускую культурную і грамадзкую дзейнасць ды нянавісць улады да жывой беларускай культуры:

«Арына шмат гадоў працавала ў тым тэатры, арганізавала там дзясяткі канцэртаў.
Думаю, не абышлося тут без спецслужбаў. Арына ўжо год не жыве. Ганьба кіраўніцтву тэатру і тым, хто забараніў канцэрт: яны баяцца нават памяці пра чалавека, які адкрыў цэламу пакаленьню беларускую гістарычную музыку. Сымбалічна, што афіцыйная прычына забароны канцэрту — сьвяткаваньне савецкіх травеньскіх сьвятаў. На іншае ў іх нават фантазіі не хапіла».

Сваякі і сябры Арыны Вячоркі запрашаюць на памінальную службу, якая, верагодна, адбудзецца ў Петрапаўлаўскай царкве ў Мінску 24 красавіка.

***

Канцэрт «Жыць для Беларусі» памяці Арыны Вячоркі меў адбыцца 24 красавіка а 19-й гадзіне ў Моладзевым тэатры эстрады. Сярод выступоўцаў былі заяўленыя выканаўцы беларускай гістарычнай, аўтарскай і фолк-песні, вядомыя рок-музыкі: гурт GUDA, Тодар і WZ-orkiestra, Кася Камоцкая, Аляксандар Памідораў, Паліна Рэспубліка, Зміцер Бартосік, Зміцер Сасноўскі, Таццяна Беланогая, Алесь Чумакоў, Andre Karp, «Шальмоўскі тэатр ДыГрыза» ды іншыя.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Танкер і нафтаналіўны тэрмінал пашкоджаны ў выніку атакі дронаў у Туапсэ2

Маладога хлопца з Нарачы пасадзілі за палітыку. А ён са сцягам Расіі і фанат Віктара Каліны17

Напад у цягніку ў Англіі: 10 параненых33

Як жыве сябар Лукашэнкі, вымушаны хавацца ў джунглях ад новай улады сваёй краіны13

У Гомелі чалавек дзве ночы краў гарбузы з восеньскай кампазіцыі, якую зрабіла кавярня ВІДЭА10

Дзяды. Так выглядаюць у гэтую хвіліну віленскія могілкі Росы і беларускія магілы на іх ФОТЫ3

Іспанскі фатограф зрабіў першае ў свеце ФОТА белай пірэнейскай рысі2

Новая прэзідэнтка Ірландыі хоча зрабіць ірландскую працоўнай мовай свайго офіса12

У чарзе на выезд з Беларусі ў Польшчу сабралася 2000 аўтамабіляў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі88

Каб раздаць квіткі на Шамана, падключылі райвыканкамы. А ён запісаў відэа «Привет, Белоруссия!» і спяваў гімн Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць