Грамадства44

Міністр Маскевіч: Беларускія ВНУ маюць высокую ступень аўтаноміі і большую не просяць

«Беларускія ВНУ маюць высокую ступень аўтаноміі. Яны большую не просяць», — заявіў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч пасля сустрэчы з прызёрамі міжнародных алімпіяд і канферэнцый 3 мая ў Мінску.

Пры гэтым Маскевіч зазначыў, што міністэрства было б не супраць, калі б ВНУ захацелі ўзяць на сябе адказнасць за навучальнае планаванне і якасць адукацыі.
«ВНУ лепш, каб гэтую працу выконвалі службы пры Міністэрстве адукацыі — тады яны маюць гарантыю, што праца выканана на высокім узроўні. Інакш кожная ВНУ будзе рабіць так, як ёй выгадна», — зазначыў міністр.

Паводле яго слоў, у краінах, дзе ВНУ валодаюць вялікай самастойнасцю, як правіла, арганізуецца знешні аўдыт-кантроль, што дазваляе вызначыць якасць адукацыі.
«Яны арганізуюць знешні кантроль, ствараюць рэйтынгі, таму што кожны ўніверсітэт ідзе са сваім навучальным планам. У нас кожны ўніверсітэт мае агульную базавую кампаненту навучальнага плана, якая абавязковая для ўсіх і гарантуе ўзровень якасці. Трыццаць працэнтаў праграмы кожная ВНУ можа фарміраваць сама, зыходзячы са сваіх традыцый, задач і інтарэсаў студэнтаў», — сказаў Маскевіч.

Ён зазначыў, што беларускія ВНУ перадаюць свае прапановы Міністэрству адукацыі, якое, у сваю чаргу, суадносіць іх з адукацыйным стандартам.
«Гэтым можа займацца і не міністэрства, а недзяржаўная структура, але гэтую функцыю павінен нехта выконваць, інакш не будзе агульнай базы. Калі студэнт вучыўся ў адной ВНУ, а потым захацеў перайсці ў іншую, як гэта зрабіць? Калі на адной і той жа спецыяльнасці дзейнічаюць розныя планы, і яны не стыкуюцца», — дадаў міністр.

"Таму мы бяром найлепшае з балонскага вопыту — крэдытна-модульную сістэму, прадметы па выбары студэнтаў", — сказаў Маскевіч.

Нагадаем, нізкі ўзровень універсітэцкай аўтаноміі і студэнцкага ўдзелу ў кіраванні з'яўляецца асноўным аргументам супраць далучэння Беларусі да Балонскага працэсу.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Усе навіны →
Усе навіны

На Тайвані валанцёр музея знішчыў твор сучаснага мастацтва, працёршы люстэрка ад пылу9

Святлана Ціханоўская сазванілася з Джонам Коўлам14

У Беларусі хочуць стварыць тэлеканал «Беларусьфільм»10

Украінскія войскі працягваюць адступаць на гуляйпольскім кірунку4

У ЗША апублікавалі новыя лісты па справе Джэфры Эпштэйна, якія дыскрэдытуюць Трампа7

Пяскоў панаракаў, што Расія і ЗША не выкарыстоўваюць «бліскучыя перспектывы» супрацоўніцтва, а Еўропа чамусьці ўзбройваецца

Польшча пакуль не плануе змяняць рашэнне аб адкрыцці памежных пераходаў6

Кошт вытворчасці пластыкавай упакоўкі збіраюцца павялічыць у два разы3

Фіналістка Алімпіяды-2008 у лёгкаатлетычнай эстафеце кіруе ў Брэсце гарадскім аўтобусам. Як так атрымалася?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым15

Зніклы 14‑гадовы Максім Зяньковіч знойдзены мёртвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць