Парфяновіч: «Бел-чырвона-белы сцяг павінен вісець у прэзідэнта ў кабінеце»
Двойчы алімпійскі чэмпіён 1980 года Уладзімер Парфяновіч каментуе забарону Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі выкарыстоўваць бел-чырвона-белыя сцягі на матчах ЧС-2013.
Уладзімер Парфяновіч: «Як па мне, дык бел-чырвона-белы сьцяг павінен вісець у прэзыдэнта ў кабінэце. Гэта нашая хакейная фэдэрацыя ўсё зрабіла, выказала пратэст, і цяпер забаранілі».
Уладзімер Парфяновіч лічыць, што пакуль няма магчымасьцяў адмяніць рашэньне Міжнароднай хакейнай фэдэрацыі.
Каментары