Вайна22

Зяленскі: Украіна мае ўласную зброю для далёкіх удараў па Расіі без узгаднення з ЗША

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што цяпер яго краіна выкарыстоўвае ўласныя ракеты далёкага дзеяння і больш не павінна ўзгадняць удары па тэрыторыі Расіі з Вашынгтонам, піша Business Insider.

 Дальнабойная крылатая ракета «Фламінга». Фота: AP Photo/Efrem Lukatsky

На прэс-канферэнцыі з прэм’ер-міністрам Канады Маркам Карні 24 жніўня Уладзімір Зяленскі адзначыў:

«Сёння мы выкарыстоўваем айчынную зброю далёкага дзеяння. І, шчыра кажучы, ужо даўно не абмяркоўваем падобныя пытанні з ЗША».

Паводле яго слоў, час, калі Захад дасылаў супярэчлівыя сігналы наконт удараў Украіны па Расіі ў адказ, ужо мінуў.

Раней Украіна крытычна залежала ад заходніх сістэм накшталт амерыканскіх ATACMS і брытанскіх Storm Shadow. Іх прымяненне патрабавала дазволу і падтрымкі ЗША, у тым ліку спадарожнікавых даных для навядзення.

Доўгі час Кіеву забаранялі атакаваць тэрыторыю Расіі з-за страху эскалацыі. Гэта выклікала расчараванне ўкраінскіх уладаў, якія лічылі, што без магчымасці біць у тыл ворага іх армія «звязаная па руках».

У канцы 2024 года Вашынгтон усё ж дазволіў абмежаваныя ўдары па Расіі, але ў жніўні 2025-га Wall Street Journal паведаміла, што Пентагон заблакаваў выкарыстанне ATACMS для атак унутры РФ. Афіцыйна Белы дом заявіў, што «ваенны курс не змяніўся».

Аднак за апошнія гады Украіна стварыла ўласныя сістэмы далёкага дзеяння.

  • «Нептун» — крылатая ракета, якая ўжо даказала сваю эфектыўнасць, патапіўшы яшчэ ў красавіку 2022 годзе флагман расійскага Чарнаморскага флоту «Масква».
  • «Фламінга» — новая ракета ўкраінскай вытворчасці з далёкасцю каля 3000 кіламетраў і баявой часткай да 1000 кілаграмаў. Яна здольная дасягаць стратэгічных заводаў у Расіі ажно да Урала. 18 жніўня міністр абароны Украіны Дзяніс Шмыгаль паведаміў пра пачатак серыйнай вытворчасці гэтай ракеты. Уладзімір Зяленскі дадаў, што масавая вытворчасць можа разгарнуцца ўжо ў лютым наступнага года.

Акрамя таго, Украіна актыўна выкарыстоўвае беспілотнікі для ўдараў па расійскіх энергазаводах і вайсковай інфраструктуры. Хоць яны павольнейшыя і слабейшыя за ракеты, але таксама даюць вынік у стратэгічнай вайне на знясіленне.

На фоне спроб адміністрацыі Дональда Трампа ўцягнуць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў мірныя перамовы сітуацыя са знішчальнымі сродкамі Украіны набывае асаблівую вагу. Сам Трамп нядаўна адзначыў, што «немагчыма выйграць вайну, калі табе дазваляюць толькі абараняцца, а не атакаваць».

Каментары2

  • Барадзед
    26.08.2025
    Корабль Трамп теряет плавучесть.
  • Жвір
    26.08.2025
    Казаць, што маеш такую зброю, замала, трэба пачынаць актыўна ёю карыстацца, каб усе зразумелі гэта без слоў.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі затрымалі французскага веласіпедыста. Ён хацеў пабіць сусветны рэкорд, праехаўшы ад Лісабона да Уладзівастока3

У Мінску пачнуць тэсціраваць аплату праезду картай ужо ў верасні1

Гродзенскага падлетка адправілі ў школу ў Літву — ён вывучыў літоўскую і цяпер перакладае ў Еўрапарламенце. Перакладаў ён і Ціханоўскіх30

«Залатыя» яблыкі па 10 рублёў і апошнія ягады: што бяруць на Камароўцы на пачатку верасня3

Фразы, якія выдаюць тэлефонных махляроў, раскрыла міліцыя3

Памерла найстарэйшы прадстаўнік каралеўскай сям'і ў Брытаніі. Герцагіня пакінула каралеўскае жыццё, каб стаць школьнай настаўніцай1

Заўзятары расцягнулі на футбольным матчы плакат «Стоп Лука» ФОТАФАКТ2

Пешаход спрабаваў зачапіць нагой самакатчыка. Той з'ехаў, але неўзабаве вярнуўся — ужо з сябрамі7

Найбуйнейшы гастрамол і сучасны паркінг: што яшчэ з'явіцца побач з Камароўскім рынкам у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса1

Што вядома пра беларуса, які загінуў ля Эльбруса

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць