Грамадства11

ЕГУ папярэдзіў беларусаў пра меры бяспекі пасля прызнання сваіх рэсурсаў «экстрэмісцкімі»

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, чый сайт і сацыяльныя сеткі нядаўна былі прызнаныя ўладамі Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», звярнуўся да грамадзян з рэкамендацыямі па асабістай бяспецы.

Фота ілюстрацыйнае

Згодна з цяперашнім заканадаўствам у Беларусі, а асабліва з-за вельмі адвольных яго трактовак на практыцы, карыстанне «экстрэмісцкімі матэрыяламі» можа мець вынікам накладанне штрафу ці адміністрацыйны арышт. Таму ЕГУ раіць тым, хто жыве ў Беларусі ці наведвае яе, выконваць наступныя правілы:

  • чысціць гісторыю браўзэра пасля кожнага наведвання сайта ehu.lt (на любой мове);
  • не рабіць перапосты матэрыялаў сайта ў публічных сацсетках;
  • папярэдзіць знаёмых, якія могуць карыстацца сайтам, пра рызыкі і меры бяспекі;
  • адмяніць падпіскі на афіцыйныя акаўнты ўніверсітэта ў Instagram, Facebook, YouTube і іншых сетках.

Пры гэтым у ЕГУ падкрэсліваюць, што навучанне, даследаванні і іншая дзейнасць, звязаная з універсітэтам, пакуль не з’яўляюцца правапарушэннем. Сайт жа будзе працягваць працу з улікам абароны персанальных даных карыстальнікаў.

Каментары1

  • Барадзед
    26.08.2025
    Программирование у них интересное.

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі1

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Беніна заявіў, што арміі ўдалося прадухіліць спробу вайсковага перавароту

Трамп заявіў, што Расія пагадзілася на ягоны мірны план, а Зяленскі нават не чытаў яго41

Тайланд нанёс авіяўдары па камбаджыйскіх ваенных цэлях на спрэчнай мяжы дзвюх краін2

Выйшла шчырая кніга пра эміграцыю вачыма 25‑гадовай супрацоўніцы ЭПАМа9

Навукоўцы атрымалі першае сведчанне хімічнай рэакцыі, якая магла запусціць працэс стварэння жыцця на зямлі

Старэйшы сын Трампа дапусціў, што бацька можа пакінуць мірны працэс ва Украіне17

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі1

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць