Свет11

У Расіі просіцца на вайну асуджаны на пажыццёвае зняволенне кіраўнік групоўкі кілераў

Аслан Гагіеў, вядомы па мянушцы Джако, — адзін з найбольш знакамітых крымінальных аўтарытэтаў Расіі, які атрымаў пажыццёвае зняволенне за стварэнне і кіраўніцтва буйной злачыннай групоўкай кілераў. З 2023 года ён адбывае пакаранне ў калоніі строгага рэжыму «Мардоўская зона», а нядаўна падаў заяву з просьбай адправіць яго на вайну з Украінай, даведаўся «Коммерсантъ».

Аслан Гагіеў (Джако). Фота: Васілій Дзяругін / Коммерсантъ

Пакуль невядома, ці могуць пажыццёва асуджаныя легальна заключаць падобныя кантракты. Прынамсі, дакладна пацверджаных выпадкаў пакуль што не было. Аднак некаторыя крыніцы выдання сцвярджаюць, што для асобных выпадкаў могуць зрабіць выключэнне.

На фоне гэтых чутак у інтэрнэце з’явіўся аўдыязапіс, нібыта зроблены Джако, дзе ён сцвярджаў, што ўжо на волі і знаходзіцца недалёка ад мяжы. Гэты запіс выклікаў паніку сярод сваякоў ахвяр яго банды, якія сталі звяртацца да адвакатаў і ў Федэральную службу выканання пакаранняў, каб праверыць інфармацыю. Афіцыйна яе не пацвердзілі.

Паводле версіі следства, яшчэ ў 2004 годзе Гагіеў стварыў арганізаваную злачынную групу, якая дзейнічала ў Маскве, Падмаскоўі і Паўночнай Асеціі. У склад групоўкі ўваходзіла не менш за 50 кілераў.

У 2012 годзе ён сфармаваў у Паўночнай Асеціі тры асобныя банды, забяспечыўшы іх грашыма, зброяй і экіпіроўкай. Мэтай было замацаваць дамінуючы ўплыў у крымінальным свеце рэгіёна.

Усяго групоўка здзейсніла 49 нападаў і забіла 60 чалавек.

Сярод ахвяр былі вядомыя банкіры, бізнэсмены, чыноўнікі і сілавікі: уладальнік банка «Нацыянальны капітал» Дзмітрый Плытнік, акцыянер Содбізнэсбанка і банка «Крэдыттраст» Аляксандр Слесараў, кіраўнік банка «Кутузаўскі» Алег Навасельскі, уладальнік нямецкіх верфяў Wadan Yards Андрэй Бурлакоў, начальнік упраўлення МУС Паўночнай Асеціі Марк Мецаеў і следчы СКР Алег Лявонаў.

Тым не менш, з-за міжнародных юрыдычных абмежаванняў судзілі Гагіева толькі за падзеі 2012—2013 гадоў. Аўстрыя, якая выдала яго Расіі, не дала дазволу на працяг расследавання больш даўніх злачынстваў. У выніку Джако прызналі вінаватым толькі ў забойстве шасці чалавек, сярод якіх намеснік пракурора Прамысловага раёна Уладзікаўказа Алег Азіеў.

У адрозненне ад яго, большасць паплечнікаў Джако атрымалі пакаранні за ўсю серыю рэзанансных забойстваў. Некаторыя асуджаныя таксама атрымалі пажыццёвыя тэрміны.

Юрыдычна ўдзел пажыццёва асуджаных у баявых дзеяннях у Расіі не прадугледжаны. Катэгарычна выключаецца магчымасць удзелу ў вайне для педафілаў, тэрарыстаў і асоб, асуджаных за дзяржаўную здраду. Але, паводле крыніц «Коммерсанта», расійскія ўлады могуць зрабіць выключэнне і для пажыццёва асуджаных. У такім выпадку, калі Гагіеў сапраўды трапіць на фронт і атрымае дзяржаўную ўзнагароду, у яго з’явіцца шанец выйсці на волю.

Цікава, што яшчэ падчас агучвання прысуду ў 2023 годзе Гагіеў сказаў сваякам, што выйдзе праз год, нібыта прадчуваючы такі сцэнарый.

Каментары1

  • даведка
    26.08.2025
    Лукашенко, к слову сказать, буквально на днях собственным указом сам себя лишил права своим решением заменять смертную казнь на пожизненное заключение...

Цяпер чытаюць

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Усе навіны →
Усе навіны

Салігорск прачнуўся ў ружовым тумане. Што гэта было?5

Папа Леў XIV адправіўся ў першае замежнае падарожжа ў маленькі гарадок у Турцыі2

Лукашэнка паскардзіўся, што сітуацыя ў Беларусі «падобная да абложанай крэпасці»25

ЗША хочуць даць гарантыі Украіне ўжо пасля здзелкі24

На Камароўцы з’явіліся салодкія навагоднія падарункі1

Падазраваны ў рабаванні Луўра расказаў пра замову ад «мужчын са славянскім акцэнтам»2

14‑гадовы школьнік скраў з кватэры знаёмай 100 тысяч даляраў і паспеў патраціць 70 тысяч9

Рух на МКАД хочуць змяніць3

«Яны кашмарылі ўсіх». Суседзі пра сям’ю Ліпскіх, якія «планавалі забойства больш за 40 чалавек»27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу7

Аляксей Хлястоў, які пайшоў у таксісты, стаў героем інтэрнэту. Беларусы запусцілі флэшмоб, каб падтрымаць спевака з чорнага спісу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць