Меркаванні66

Пуцін запусьціў нафталінавыя бамбардавальнікі

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін на мінулым тыдні заявіў, што ў адказ на «стратэгічныя пагрозы з боку іншых ваенных дзяржаў» расейскія стратэгічныя бамбардавальнікі ўзновяць свае сталыя палёты па ўсім сьвеце, як гэта было ў часы «халоднай вайны». Расейская авіяцыя пачала правяраць абарону NATO, пікіруючы на аб’екты паблізу амэрыканскіх і брытанскіх вайсковых баз.

Прэзыдэнт Расеі Уладзімер Пуцін на мінулым тыдні заявіў, што ў адказ на «стратэгічныя пагрозы з боку іншых ваенных дзяржаў» расейскія стратэгічныя бамбардавальнікі ўзновяць свае сталыя палёты па ўсім сьвеце, як гэта было ў часы «халоднай вайны». Расейская авіяцыя таксама пачала правяраць абарону NATO, пікіруючы на аб’екты паблізу амэрыканскіх і брытанскіх вайсковых баз.

Расея асабліва раздражнёная плянамі ЗША па разгортваньні сыстэмы супрацьракетнай абароны, якая будзе забясьпечвацца аб’ектамі на тэрыторыі краін былога ўсходняга блёку. Масква ня верыць заявам Вашынгтона пра тое, што гэты шчыт прызначаны для прадухіленьня магчымых нападаў з боку Ірана й Паўночнай Карэі.

Непакой Расеі можна зразумець. З распадам Савецкага Саюзу Расея страціла сваю міжнародную гандлёвую сыстэму, вайсковы альянс у Эўропе, а таксама вялізарную частку сваёй тэрыторыі й расейскага насельніцтва, якое жыве сёньня ў суседніх дзяржавах. Любая краіна, якая перажыла такую траўму, магла ў адказ абрынуцца ў абражаны й рэваншысцкі ультранацыяналізм. Менавіта гэтак сталася зь Нямеччынай пасьля Першай сусьветнай вайны.

Магчыма, такое параўнаньне ёсьць перабольшваньнем. Савецкі Саюз у 1991 годзе не пацярпеў вайсковай паразы, а Захад не накладаў на яго рэпарацыі ў якасьці пакараньня. Але дзіўна тое, як вайсковай істэрыі, якую распальвае Пуцін на міжнароднай арэне, спадарожнічаюць аўтарытарныя тэндэнцыі ўсярэдзіне краіны. Палітычнаму іншадумству нанесены сакрушальны ўдар, а дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі рэклямуюць культ прэзыдэнта.

Патруляваньне ў небе састарэлых бамбардавльнікаў, якія сабралі з усяе Расеі, ёсьць адчайнай спробай прыцягнуць да сябе міжнародную ўвагу й заслужыць аплядысмэнты ўсярэдзіне краіны. Такое пазіраваньне — гэта прыкмета слабасьці. У Расеі недаразьвітая эканоміка, якая залежыць ад сусьветных цэнаў на газ, якія, праўда, растуць. Пуціну ад Захаду ў большай ступені патрэбныя прызнаньне й павага, чымсьці канфлікты. Брытанія можа супакоіць Расею й запэўніць яе ў тым, што яна хоча супрацоўніцтва й партнэрства. Але гісторыя засьцерагае нас ад небясьпечных наступстваў супакаеньня агрэсіўнага нацыяналізму.

The Observer via Cursor News Agency

Каментары6

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Усе навіны →
Усе навіны

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся5

Адкрыццё пераходаў Польшчы з Беларуссю адкладзена на некалькі тыдняў11

Жыхара Магілёва, які заснуў на прыпынку, абрабавалі двойчы5

У былым кляштары бернардынаў у Дуброўне будзе стаматалогія, арыентаваная на замежнікаў2

Літва падала ЕС прапановы па новых санкцыях супраць Беларусі13

«Чакаю амаль год». Беларус перавёў 980 рублёў не той асобе — і дагэтуль не можа вярнуць7

У Лодзі беларус выратаваў і вярнуў дадому жанчыну з дэменцыяй4

Затрыманага ў Пецярбургу коміка з Пінска ўжо экстрадзіравалі ў Беларусь

Беларуская айцішніца Эля распрацавала свой рэцэпт сыркоў, падобных да тых, што з пандай. І паспяхова прадае іх у Варшаве12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці31

У інтэрнэт злілі перапіску Кавалеўскага і Ціханоўскай. Але канцоў не знайсці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць