Усяго патроху3636

Анджаліна Джолі выдаліла грудзі з-за пагрозы раку

Амерыканская актрыса Анджаліна Джолі выдаліла малочныя залозы з-за пагрозы раку. Джолі не стала хаваць факту, а прыняла рашэнне распавесці пра гэта, каб звярнуць увагу іншых жанчын на свой ​​досвед. Яе калонка «Мой медыцынскі выбар», апублікаваная ў газеце New York Times.

Там яна падрабязна распавядае, як прыйшла да такога рашэння. Па словах актрысы, дактары дыягнаставалі ў яе 87-працэнтную верагоднасць раку грудзей і 50-працэнтную верагоднасць раку яечнікаў.

Маці Джолі памерла ад раку ў 56 гадоў, і гэта, стала галоўнай прычынай, па якой актрыса вырашылася на аперацыю.
На гэты момант рызыка ўзнікнення раку ў Джолі знізілася з 87 да 5%.

Аперацыя, пра якую ў нататцы распавядаецца досыць падрабязна, завяршылася 27 красавіка. На месца выдаленых грудзей Джолі паставілі імпланты.

Паводле яе слоў, знешне наступствы хірургічнага ўмяшання практычна не прыкметныя.

Джолі падзякавала свайму партнёру Брэду Піту за яго каханне і падтрымку. «Я перакананая, што зрабіла цяжкі выбар, які ніякім чынам не прымяншае маёй жаноцкасці», сказала яна.

«Я спадзяюся, што любая жанчына, якая гэта прачытае, будзе ведаць, што ў яе заўсёды ёсць выйсце, што б з ёй не здарылася», — цытуе Джолі Бі-Бі-Сі.

«Заклікаю ўсіх жанчын, асабліва калі ў вашай сям’і хтосьці хварэў на рак грудзей або яечнікаў: не бойцеся шукаць інфармацыю і спецыялістаў, якія могуць вам дапамагчы,
і рабіце уласны ўсвядомлены выбар».

Галівудскія зоркі Анджаліна Джолі і Брэд Піт жывуць разам з 2005 года, хоць і не знаходзяцца ў афіцыйным шлюбе. Яны выхоўваюць шасцярых дзяцей, у тым ліку трох усыноўленых.

Каментары36

Цяпер чытаюць

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

1100 літоўскіх грузавікоў не выпусцяць з Беларусі да адкрыцця мяжы5

За адзін каментар — два гады турмы. У Мінску вынеслі прысуд аднаму з двух братоў з Рэчыцы, затрыманых увесну2

Былы прэзідэнт Эстоніі засумняваўся, што ў Расіі даюць восем гадоў за пасты пра Бучу. Яму адказаў былы асуджаны6

З'явілася ВІДЭА ўезду расійскіх вайскоўцаў у Пакроўск22

Работніцы «Мінск-Арэны» далі калонію за «садзейнічанне экстрэмізму»5

У Бярэзінскім раёне знойдзеныя новыя сляды зніклага хлопчыка2

У Беларусі забароняць прадаваць у крамах дробную бульбу2

Падчас візіту ў Аўстралію Святлана Ціханоўская перамяшчалася па Сіднэі на Uber18

Выйшаў трэйлер фільма «Крамлёўскі чараўнік» пра Уладзіміра Пуціна3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў6

На праспекце Незалежнасці неадэкват на BMW пратараніў восем аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць