Спорт

Андрэй Скабелка: Думаю, мы заслугоўвалі шэсць ачкоў на чэмпіянаце свету

Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Беларусі па хакеі Андрэй Скабелка лічыць, што яго каманда заслугоўвала большай колькасці ачкоў на чэмпіянаце свету.

Пра гэта ён заявіў у інтэрв’ю БелаПАН 15 мая ў нацыянальным аэрапорце Мінск пасля вяртання каманды са Швецыі.

«Ужо колькі гадоў ідзе гаворка пра тое, што трэба амалоджваць склад зборнай, — адзначыў Скабелка. — Мы гэта зрабілі: у Швецыі ў нас у камандзе было 12 дэбютантаў чэмпіянатаў свету. Гэтыя хлопцы паглядзелі, наколькі яны гатовыя для такога высокага ўзроўню. Мы ўбачылі, што ёсць варатар (Віталь Бялінскі. — БелаПАН.), які можа вырасці ў першы нумар зборнай. Добрых момантаў было шмат сапраўды. Чаму тады такі вынік? Гульні былі нядрэнныя. З чэхамі, перамога над славенцамі, са шведамі сустрэча асобна стаіць. Усё ж у нас было шмат маладых, ім уласцівая нестабільнасць. Каляндар яшчэ даволі цяжкі быў у нас: пасля трох дзён паўзы адразу канадцы. У цэлым, лічу, што яшчэ тры ачкі мы заслугоўвалі. Думаю, з датчанамі маглі іх узяць».

На чэмпіянаце свету, які працягваецца ў Стакгольме і Хельсінкі, зборная Беларусі заняла 14-е месца сярод 16 удзельнікаў.
На папярэднім этапе беларусы прайгралі шэсць матчаў з сямі і, заняўшы 7-е месца ў групе з васьмі каманд, не трапілі ў плэй-оф. 3 мая каманда Скабелкі саступіла Чэхіі (0:2), 5 мая абыграла Славенію (4:3), 6 мая была слабейшай за шведаў (1:2), 10 мая — канадцаў (1:4), 11 мая — нарвежцаў (1:3), 13 мая — датчан (2:3), 14 мая — швейцарцаў (1:4).

Галоўны трэнер беларусаў прызнаў, што хакеісты з адкрытага чэмпіянату Беларусі саступаюць у класе гульцам з еўрапейскіх чэмпіянатаў, напрыклад швейцарскага.
Скабелка не пагадзіўся з пунктам гледжання, згодна з якім большага можна было б чакаць на чэмпіянаце свету ад прадстаўнікоў мінскага «Дынама». «Дынамаўцы стараліся. Яны гулялі так, як яны гуляюць заўсёды. Яны ж не лідары ў клубе, не яны ж у першым звяне гуляюць і не яны па 20 шайбаў забіваюць», — сказу Скабелка.

Паводле яго меркавання, тактыка беларусаў была аптымальнай: «Калі б мы гулялі больш актыўна ў атацы, магчыма, мы забілі б крыху больш, але прапусцілі б значна больш. Думаю, калі б выбралі мы іншую тактыку, лепш бы мы не выступілі».

Спецыяліст пагадзіўся з тым, што пры цяперашніх рэаліях беларускага хакея аб тым, каб трапіць ў плэй-оф чэмпіянату свету, трэба забыць: «
Памятаць пра яго, вядома, трэба, але аб’ектыўна, каб выйсці ў васьмёрку, — гэтулькі ўсяго павінна сысціся».

На пытанне, ці працягне ён трэніраваць зборную Беларусі, калі яму паступіць такая прапанова ад федэрацыі, Скабелка адказаў: «Пакуль я не гатовы размаўляць на гэтую тэму».

Каментары

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння Дзень беларускай вайсковай славы. Яе традыцыі працягваюць добраахвотнікі-каліноўцы14

Якія аўто з Еўропы часцей за ўсё прыганяюць беларусы ў 2025 годзе. Расказваюць эксперты6

Сіманьян расказала, якую аперацыю ёй правядуць13

Прапагандыстка СТБ пайшла на журфак БДУ выкладаць «прафесійнае майстэрства»10

«На абеды і вячэры не траціла больш за 5 BYN». Беларуска — пра свае выдаткі на падарожжа ў Жыровіцкі манастыр1

Ці можна прывезці з-за мяжы вазон з раслінай? Адказалі мытнікі1

Мінчук вылавіў у цэнтры сталіцы 10-кілаграмовага шчупака2

Крэмніевая даліна знаходзіць Бога: як тэхнагіганты звяртаюцца да рэлігіі і правых поглядаў18

Ад млоснасці падчас паездкі выратуе правільны плэй-ліст1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў4

«Паднябеннага збіваў былы начальнік калоніі». Вось што расказваюць пра палітвязня, які загінуў за кратамі ў 36 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць