Культура99

Дзе выгадна купляць беларускія кнігі? Параўноўваем цэны ў інтэрнэт-кнігарнях

Знайсці і купіць амаль любую беларускамоўную кнігу цяпер не праблема. Апроч кнігарняў сеткі «Белкніга», незалежных «Кніжнага салона» і кнігарні «логвінаЎ», існуе некалькі сайтаў з вялікім каталогам.

Іншае пытанне — цэны, якія ў залежнасці ад прадаўца могуць адрознівацца ў некалькі разоў. «Наша Ніва» параўнала цэннікі ў кнігарнях па некалькіх пазіцыях. Асартымент крамаў моцна адрозніваецца, таму кнігі адбіраліся па наяўнасці ў большасці з кнігарняў.

Раскошнае перавыданне кнігі Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» стала сапраўднай падзеяй на беларускім кніжным рынку. Да таго ж нядаўна выйшлі пераклады «Краіны Беларусь» на рускую і англійскую мову. Самая нізкая цана на кнігу на сайце Prastora.by — 334 900 рублёў, самая высокая ў «Акадэмкнізе»: 353 650 рублёў.

Кніга барысаўскай пісьменніцы Алены Брава «Рай даўно перанаселены» трапіла ў лонг-ліст сёлетняй прэміі імя Ежы Гедройца і шмат кім лічылася фаварытам прэміі. Набыць яе можна бадай у кожнай кнігарні, але танней за ўсё — у «Кніжным салоне». А вось у краме «логвінаЎ» нацэнка самая вялікая. Кніга каштуе амаль у паўтара разу даражэй!

Падобная сітуацыя і са зборнікам эсэістыкі Нобелеўскага лаўрэата Чэслава Мілаша. «Родная Еўропа» ўвайшла ў чатырохтомнік пісьменніка. Цана на яе скача ад 40 тысяч да 100 тысяч, прычым найлепшая цана ў «Кніжным салоне».

«Шалом» Артура Клінава можна знайсці нават за 16 тысяч рублёў. Такі цэннік і ў сетцы «Белкнігі». У некаторых крамах сеткі яшчэ засталіся асобнікі, цана на якія не змянілася з моманту выхаду. У інтэрнэт­крамах пераацэнка адбываецца хутчэй, таму на сайце imbryk.by за «Шалом» просяць ажно ў чатыры разы больш!

28-старонкавая казка «Каваль з Вялікага Вутану» культавага англійскага пісьменніка Джона Р.Р. Толкіна мае самую вялікую розніцу ў цэнах. За 11 тысяч рублёў яе можна набыць на Knihi.by, а за 48 тысяч — на Prastora.by.

«Цэны на кнігі залежаць перадусім ад пастаўшчыка, — тлумачыць таваразнаўца «Акадэмкнігі» Вольга Клычкова. — На адную і тую кнігу год таму і зараз могуць быць зусім розныя цэны. Напрыклад, «Рай даўно перанаселены» раней каштаваў 49 тысяч рублёў, а цяпер — 62 тысячы. Магчыма, з’явіўся новы наклад, але кнігі са старога накладу мы прадаём па пачатковым кошце». Па яе словах, нацэнка ў крамах «Белкнігі» па ўсёй краіне аднолькавая — 30%.

«Я арыентуюся на сярэднія цэны на кнігі, — кажа стваральнік «Імбрыка» Алесь Мазанік. — Калі нехта знойдзе тую самую кнігу за меншы кошт у іншай краме — на здароўе. Я не лічу, што «Імбрык» і іншыя крамы — канкурэнты, бо мы займаемся адной справай».

Дырэктарка кнігарні «логвінаЎ» Кацярына Пікірэня пагаджаецца, што ў незалежных кнігарнях нацэнка адрозніваецца ад той, што існуе ў дзяржаўных. Па яе словах, найбольшую частку даходаў даводзіцца выдаткоўваць на арэнду памяшкання.

Адрасы

«Акадэмкніга» (Мінск, пр. Незалежнасці, 72)

«Кніжны салон» (Мінск, вул. Калініна, 5)

«ЛогвінаЎ» (Мінск, пр. Незалежнасцi, 37а)

www.prastora.by

www.knihi.by

www.imbryk.by

Кошт дастаўкі ў інтэрнэт­крамах

За перасылку па краіне «Белпошта» бярэ 3—5% ад кошту пасылкі. У Мінску куплю перадае кур’ер.

Запасны варыянт

Беларускамоўныя кнігі можна пашукаць і ў каталогу сайта OZ.by. Там можна знайсці некаторыя кнігі, якія цяжка купіць у кнігарнях.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА7

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

«Жалезная заслона вакол нашай краіны». Беларусам усё цяжэй атрымаць польскія візы25

«Мы баімся застацца на вуліцы». Беларуска з дзіцем не можа вылецець з Дубая пасля адмены рэйса Fly Dubai1

Кіраўніком брытанскай разведкі ўпершыню ў гісторыі стане жанчына — Блейз Метрэвелі1

Беларус будуе незвычайныя дамкі на колах — новы фармат лецішча6

Беларус з ізраільскага Бат-Яма паказаў сваё жыллё пасля ўдару іранскіх ракет11

У Венецыі пратэстуюць супраць вяселля амерыканскага мільярдэра Джэфа Безаса4

Па Мінску прайшла працэсія з некалькіх тысяч чалавек2

Анколаг назвала самыя распаўсюджаныя віды раку3

Гэта Егіпет? Дом са сфінксам пад Віцебскам здзівіў тыкток4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА7

Ізраільскі авіяўдар перарваў эфір дзяржтэлерадыё Ірана. Штаб-кватэра ТВ знішчаная ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць