Грамадства1010

Польскае МЗС: Праблемы з візамі не наша віна

Найбуйнейшае выданне Польшчы Gazeta Wyborcza звярнула ўвагу на праблему ля польскіх консульстваў у Беларусі. Па падліках газеты, летась беларускія хакеры зарабілі некалькі мільёнаў даляраў, блакуючы электронную сістэму рэгістрацыі Е-konsulat і дапамагаючы зарэгістравацца на атрыманне візы.

Паводле інфармацыі газеты ў праблеме замяшаныя і беларускія спецслужбы. Супрацоўнік польскага МЗС Марцін Басацкі прызнаў, што ім добра вядома пра гэтую праблему, але беларускі бок адмаўляецца ад супрацоўніцтва, таму ў справе выдачы візаў пакуль нельга чакаць зменаў.

Сп. Басацкі адзначыў, што Польшча штогод выдае 350 тыс. віз беларусам, такім чынам кожны консул штодня выдае па 110 візаў. А на павелічэнне колькасці консулаў беларускія ўлады не пагаджаюцца.

Зменшыла б попыт і адкрыццё малога памежнага руху, пагадненне аб якім блакуе беларускі бок, мяркуе Басацкі і прыводзіць прыклад Украіны, дзе наяўнасць новых консульстваў у Адэсе, Вінніцы, Севастопалі істотна зменшылі чэргі.

Супрацоўнік МЗС абверг чуткі пра тое, што быў узламаны сэрвіс E-konsulat.

«Узлому сэрвісу МЗС не было. Ніякія дадзеныя не былі скрадзеныя. Ведаем затое, што генеруюцца шматлікія скрыпты, дасылаецца на сэрвэр мноства запытанняў, што ускладняе працу.

Не маем непасрэдных доказаў, што дзейнічаюць арганізаваныя групоўкі, але калі тэрміны на візіты прадаюцца, дык можам так сцвярджаць.
Мы змагаемся з гэтым. Павялічваем прапушчальнасць E-konsulatu, стварылі асобныя сэрвэры, блакуем адрасы IP, якія найбольш перашкаджаюць працы сістэмы.

Басацкі таксама рашуча адкінуў чуткі пра хабарніцтва ў польскіх консульствах.

«Няма доказаў. Усе консульствы кантралююцца. Па логіцы: калі б выдача візы залежыла аб хабару, дык было б больш адмоваў.
Консульствы ўскладнялі б умовы атрыманне візы, каб прымусіць да хабару. Тымчасам адмовы мінімальныя, а лічба візаў расце».

Каментары10

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка ў размове з Коўлам памарыў аб прамым авіязлучэнні з ЗША5

Расія рэзка апускае курс рубля. Гэта азначае, што і курс беларускага рубля можа рэзка знізіцца5

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць