Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

Не чапайце нашу крышталёвую пасудзіну!

Памятаеце савецкі анэкдот пра салдата, які, заснуўшы на дзяжурстве, аблакаціўся на ядравую кнопку? Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Памятаеце савецкі анэкдот пра салдата, які, заснуўшы на дзяжурстве, аблакаціўся на ядравую кнопку?

Улятае прапар.

— Таварыш прапаршчык, за час дзяжурства ніякіх здарэньняў не адбылося!

— Не адбылося, трах-тарарах?! А дзе Бэльгія? Два нарады па-за чаргой!

Анэкдот ня такі ўжо бяскрыўдны. На побытавым ўзроўні ён адлюстраваў імпэрскую пыху "Верхняй Вольты з ракетамі", саўковую пагарду да малых народаў і дзяржаў. Такой бяды! Адной Бэльгіяй болей, адной меней!..

А згадалася тая байка ў зьвязку з выказваньнямі памочніка дзяржсакратара "саюзнай дзяржавы" Івана Макушка. Пасьля таго як амбасадар Сурыкаў нарабіў вэрхалу фразай пра імавернасьць разьмяшчэньня ў нас ядравай зброі, клерка віртуальнай дзяржавы прабіла на зусім ужо ваяўнічыя стратэгічныя заявы. Даслоўна: "…Для нас Беларусь — гэта казырная карта ў спрэчцы з Амэрыкай. Вярнуць ракеты ў шахты куды хутчэй, чым пабудаваць радар у Польшчы, так што гэта будзе нават не адказ, а апярэджаньне".

Карацей, Макушок за нас ужо вырашыў. Зямля, на якой мы хочам спакойна гадаваць сваіх дзяцей, для такіх вось дзеячаў з Масквы — зручны пляцдарм з гатовымі шахтамі пад атамныя ракеты. Паказальная і агаворка па Фройду — "для нас Беларусь…". Чыноўнік "саюзнай дзяржавы", фармальна абавязаны служыць Маскве і Менску на парытэтнай падставе, выступае рупарам імпэрскіх амбіцый. Калі б нейкі клерк у Эўракамісіі дазволіў сабе фразу кшталту "Польшча для нас ёсьць казырнай картай у спрэчцы з Крамлём", — мяркую, ён не ўтрымаўся б у крэсьле і пяці хвілін. Трэба ведаць сваё месца. Зрэшты, рэч ня столькі ў тым Макушку, колькі ў адпаведнай мэнтальнасьці, у пагардлівым стаўленьні да сувэрэннай краіны.

Цікава, ці патлумачыць айчынная дыпляматыя маскоўскім таварышам, што Беларусь, каторую сам прэзыдэнт нясе, бы крышталёвую пасудзіну:), ня можа быць казырнай картай, якой размахвае круты і надта грозны для Амэрыкі клерк зь белакаменнай?

Ці ў Менску ўсё ж гатовыя аказаць Маскве атамную паслугу?

І потым будзем чакаць, пакуль там нехта аблакоціцца аб пульт?

Каментары7

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

Эдуард Пальчыс вярнуўся ў твітар2

Бяляцкі: Першы раз я быў на святкаванні Дня Волі ў 1983 ці 84‑м годзе, у лесе пад Менскам, дзе падпольна сабралася пару дзясяткаў моладзі1

У Магілёве будуць судзіць маладую маці — яна зрабіла з немаўляці інваліда4

Пад Мінскам хочуць пабудаваць царкву ў выглядзе велізарнага звона з цыбулінай10

У вадаёме мінскага парку знайшлі дзвюх чырванавухіх чарапах1

«Мы абавязкова будзем святкаваць гэты дзень дома». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём Волі2

Іран выставіў ЗША максімалісцкія патрабаванні для вяртання да перамоў — WSJ9

«Калі б не «Вясна-1996, мы б былі Татарстанам». 30 гадоў таму беларусы ўжо пратэставалі супраць Лукашэнкі і Расіі — як гэта было23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты27

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць