Эканоміка33

Беларусь праяўляе цікавасць да новага крэдыту ЕўрАзЭс

Беларусь праяўляе цікавасць да новай крэдытнай праграмы з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС (АКФ), паведаміў начальнік аддзела сацыяльна-эканамічнай палітыкі фонду Алішэр Мірзоеў.

«З беларускага боку цікавасць да новай крэдытнай праграмы прысутнічае. Аднак для абмеркавання новай крэдытнай праграмы вялікае значэнне будуць мець вынікі бягучай стабілізацыйнай праграмы», — адзначыў Алішэр Мірзоеў.

На яго думку, вельмі важна дасягнуць устойлівай стабілізацыі ў беларускай эканоміцы.
«Калі мы прыйдзем да высновы, што стабілізацыя ў беларускай эканоміцы набыла ўстойлівы характар, можна будзе ставіць іншыя задачы ў рамках новай праграмы», — паведаміў Мірзоеў.

Прыярытэтам новай праграмы павінны стаць структурныя рэформы, мяркуе прадстаўнік фонду.

«Такія рэформы, улічваючы ўсе рэаліі беларускай эканомікі, дадуць эфект толькі ва ўмовах макраэканамічнай стабільнасці.
Таму мы і надаем такое вялікае значэнне вынікам цяперашняй стабілізацыйнай праграмы Беларусі», — падкрэсліў Мірзоеў.

***

Нагадаем, што пачатак дзейнай крэдытнай праграмы Беларусі з Антыкрызісным фондам ЕўрАзЭС быў пакладзены два гады таму. 4 чэрвеня 2011 года Савет АКФ ухваліў выдзяленне Беларусі фінансавага крэдыту ў аб`ёме 3 млрд. долараў ЗША. Крэдыт выдзяляецца шасцю траншамі на працягу 2011–2013 гадоў у адпаведнасці з выкананнем этапаў крэдытнай праграмы беларускім урадам.

Пяты транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС Беларусь атрымала 30 красавіка гэтага года.

У ацэнцы фонду аб выкананні ўмоў пятага траншу паведамлялася, што Беларусь не выканала некалькі індыкатыўных паказчыкаў. У прыватнасці, Беларуссю не былі выкананыя індыкатыўныя паказчыкі па велічыні паступлення ад прыватызацыі, па ўзроўні кампенсавання насельніцтвам кошту паслуг ЖКГ і грамадскага транспарту. Акрамя гэтага, мэтавы ўзровень па росце патрабаванняў банкаў, а іншых сектараў эканомікі (індыкатыўны паказчык) па выніках 2012 года ўдвая перавысіў запланаваны ўзровень.

«Савет Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС прыняў рашэнне аб выдзяленні Беларусі (пятага) траншу на падставе таго факту, што пазычальнікам былі выкананыя ўсе кантрольныя паказчыкі. Пры гэтым трэба прызнаць, што невыкананне індыкатыўных паказчыкаў праграмы істотна аслабіла эфект выкананых паказчыкаў на працэс стабілізацыі», — падкрэсліў Алішэр Мірзоеў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

У палове Малдовы знікла электрычнасць, маштабны блэкаўт адбыўся таксама ва Украіне4

Super Bowl 2026 стане самай дарагой трансляцыяй у гісторыі. Эль Фанінг будзе рэкламаваць маянэз, Лэдзі Гага — чыпсы, а Эма Стоўн будзе плакаць1

Беларусы пайшлі на той самы «Дом-2» — іх заклікаюць не ганьбіцца і ехаць дахаты13

У маразы птушкам патрэбна наша падтрымка. Як іх правільна карміць5

Ядзерны могільнік для адкідаў з БелАЭС могуць пабудаваць у Гомельскай вобласці4

Беларускага хакеіста, які касячыў у апошніх матчах у НХЛ, пераводзяць на індывідуальныя трэніроўкі2

Дзе гэтай ноччу было найхаладней?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м15

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць