Начальніка райаддзела міліцыі на Магілёўшчыне пасадзілі на 11 гадоў
Былога начальніка Клімавіцкага раённага аддзела ўнутраных спраў асудзілі на адзінаццаць гадоў узмоцненага рэжыму за вымаганне хабару ў паўмільёна даляраў.
Былы падпалкоўнік міліцыі, імя якога не называецца, вымагаў такую суму ад грамадзяніна Расіі за тое, каб той пазбег крымінальнай адказнасці. Следства выявіла, што былы начальнік райаддзела і двое ягоных падначаленых набралі хабару больш як на 2 мільярды рублёў.
Суд пастанавіў канфіскаваць у былога міліцыянта ўсю маёмасць, пазбавіць звання падпалкоўніка, а таксама права займаць дзяржаўныя пасады. Двое ягоных падзельнікаў атрымалі 9 і 8 гадоў пазбаўлення волі.
Каментары