Урад Турцыі пагадзілася адкласці работы па рэканструкцыі стамбульскага парку Гезі да вынясення судовага рашэння па гэтым пытанні.
Планы па перабудове старых будынкаў на тэрыторыі цэнтральнага гарадскога парку справакавалі хвалю пратэстных выступленняў, якія паступова перайшлі ў антыўрадавыя.
Як адзначыў прадстаўнік ўрада, праект рэканструкцыі не будзе рэалізаваны да таго часу, пакуль суд не вырашыць пытанне аб яго законнасці.
Калі суд падтрымае ўрадавы план, то праект будзе вынесены на рэферэндум.
Мінулай ноччу турэцкія ўлады на чале з прэм'ер-міністрам Рэджэпам Тайіпам Эрдаганам амаль да раніцы вялі перамовы з прадстаўнікамі дэманстрантаў, якія ўжо два тыдні праводзяць акцыю ў цэнтры Стамбула.
Пратэстоўцы ахарактарызавалі сустрэчу з уладамі станоўча і падкрэслілі, што далейшыя крокі абмяркуюць з калегамі, што засталіся ў парку.
Цяпер чытаюць
«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове

«З татам вырашылі: наспеў час вучыцца па-беларуску». Жанчына расказала, як у 80-я гады ездзіла за 20 кіламетраў ад Мінска дзеля адукацыі на роднай мове
Зніклы Анатоль Котаў быў партнёрам самага высокапастаўленага беларускага разведчыка, які пераехаў у Польшчу. Тут можа быць ключ да разгадкі яго знікнення

Каментары