Кіно99

«Каб скончыць войны»: рэцэнзія ад Паўла Севярынца

Не будзь пераможаны злом, а перамагай зло дабром

Да Рымлянаў 12:21

«Каб скончыць войны» – фільм з таго ж эпічнага шэрагу, што і найлепшыя экранізацыі Быкава, галівудскія карціны пра В’етнам ці «Халоднае лета 53-га..» Бязлітасныя абставіны ставяць чалавека на мяжу жыцця і смерці – і выяўляюць, кім ён насамрэч ёсць.

Батальён маладых шатландцаў, паланёных японцамі ў колішняй брытанскай калоніі, трапляе ў канцлагер у джунглях. Афіцэры, што нават пад вартай кідаюць выклік ворагам, самі нарываюцца на смерць. Палонныя дзеляцца на тых, хто рыхтуе збройныя ўцёкі — і тых, хто моліцца ды ладзіць патаемны ўніверсітэт. Збіраючыся каля прыбіральні.

Героям, якія ненавідзяць японцаў, не хапае цярплівасці. Ціхоням, якімі грэбуюць героі, дастае духу жыць у лагеры паводле Бібліі. Як скончаныя эгаісты пераўтвараюцца ў самаахвярных вернікаў, а жорсткія байцы — у плачучых хлопчыкаў, можна даведацца толькі калі праглядзець фільм цалкам.

Тут празрыстая беларуская сучаснасць — акупанты, страх вакол, прыніжэнні і японскі АМАП. Тут і чужацкі кодэкс гонару — няўмольнае і па-свойму спрвядлівае «бушыдо». Ёсць і крыж, на якім хрысціянін аддае сябе за свайго супраціўніка — правадыра прыхільнікаў гвалту. І нечаканы фінал — эпілог…

У спецкамендатуры Купліна, дзе «хімікам» ужо абрыдлі жудзікі пра вампіраў, «Каб скончыць войны» глядзелі як адкрыццё. А то дзіва: па-беларуску, ды яшчэ калі сам у клетцы, а кожны загад адміністрацыі перагукаецца з віскам закратаваных дзвераў.

І тым, хто сёння чуе вакол зняважлівыя вокрыкі ды адчувае страх, хто хоча выжыць і не страціць годнасці, хто баіцца, абы не было вайны, у вайну гуляецца, пра вайну марыць, змагарам, анлайнерам і ўсім нам — варта паглядзець «Каб скончыць войны».

Дзеля чаго? Каб ведаць, як перамагчы.

Каментары9

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына з-пад Маладзечна некалькі месяцаў жыла ў Гданьску на вуліцы. Яна расказала пра сваё няпростае жыццё24

Названы топ-25 кампаній з беларускім капіталам на Падляшшы

Генштаб Украіны паведаміў, што страты Расіі перавысілі 1 мільён чалавек7

Прэзідэнт Сербіі пахваліўся, што не падпісаў дэкларацыю саміту ў Адэсе і «не здрадзіў» Расіі7

У мінскім кафэ заказы развозіць робат-афіцыянт

Хлопчыкі ўжо не ў модзе? Бацькі ўсё часцей хочуць дачок4

У Беларусі зноў сабралі грошы на лячэнне дзіцяці з СМА1

У найбліжэйшы час Ізраіль можа ўдарыць па Іране9

Амерыканскі мільянер прыехаў у Польшчу, каб набыць футбольны клуб, і насмерць падавіўся варэнікам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м17

Галыгіна прымусілі апраўдвацца за зварот да сілавікоў у 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць