Культура

Па-беларуску выйдзе «Беларускі снайпер» пасла Шарэпкі, а Квяткоўскі напісаў працяг «Фрашак»

Выйдуць друкам палітычны трылер Лешака Шарэпкі, перавыданне пераможцы Прэміі Гедройця «Быў у пана верабейка гаварушчы…» Змітра Бартосіка і новыя фрашкі Севярына Квяткоўскага, піша «Будзьма».

Лешак Шарэпка «Беларускі снайпер»

 (у перакладзе Алеся Плоткі; вокладка Arthur Vakarov)

Раман Лешака Шарэпкі «Беларускі снайпер» натхнёны творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін.

Алег Прыбылоўскі, верны прэтарыянец беларускага прэзідэнта, пераконваецца ў тым, калі апынаецца перад выбарам і вырашае змагацца за сваё вялікае каханне і захаванне чалавечай годнасці. На гэтым шляху ён сустракае Паўла Шэрата, журналіста, які шмат гадоў імкнецца раскрыць змрочную таямніцу беларускага эскадрона смерці. Абодва кідаюць выклік цынічнаму і бязлітаснаму дыктатару. Задача, якую бярэцца выканаць Алег, каб выкрыць злачынную сістэму і выратаваць каханую, прыводзіць яго на мяжу паміж жыццём і смерцю.

Севярын Квяткоўскі «Мы ідзём на марш»

Слова «фрашка» ў сучасным значэнні — аднагодак незалежнай Беларусі. У 1991 годзе Сяргей Дубавец заснаваў інтэлектуальнае выданне «Наша Ніва» (1991—2000), якое на ідэі беларушчыны ядналася з аднайменнай газетай пачатку ХХ ст.

У рэдацыйнай працы Сяргей Дубавец, сярод іншага, прапанаваў словам «фрашка» называць кароткую літаратурную форму з дыяпазонам — ад замалёўкі да міні-апавядання. Вясёлую ці сумную, але заўсёды іранічную.

«Фрашка» з XVI стагоддзя мела падобнае значэнне — толькі ў вершаванай форме і з ухілам у неабавязковасць: штосьці кшталту драбязы, гарэзлівасці, выбрыкаў.

Севярын Квяткоўскі праз абраны, нібыта выключна лёгкі, фармат фрашак раскрывае рысы эпохі станаўлення новага беларускага грамадства, дзе старая, савецкага ўзору, архаіка сутыкаецца з людзьмі новага мыслення — з новымі беларусамі, якія хочуць больш паветра, больш прасторы і больш беларускасці для сябе.

Зміцер Бартосік «Быў у гаспадара верабейка гаварушчы»

У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Зміцер Бартосік сабраў разам гісторыі, пра якія сведкі адважыліся распавесці толькі пры канцы жыцьця.

Тым не менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагоддзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі, пашыраючы асвету і памнажаючы дабрабыт.

Вершы для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту грузінскага паэта Васіла Гулеуры «Мзія і Сонейка» 

(у перакладзе Юр'я Несцярэнкі)

Васіл Гулеуры — грузінскі дзіцячы пісьменнік, аўтар больш за 30 апублікаваных кніг за два дзесяцігоддзі пісьменніцкай дзейнасці. Яго творы былі ўзнагароджаныя некалькімі нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі: прэміяй імя Якаба Гогебашвілі (тройчы), прэміяй Сагурама, прэміяй Цэра. Быў намінаваны на прэмію памяці Астрыд Ліндгрэн у 2018 і 2024 гадах. Яго апавяданні і вершы перакладзеныя на англійскую, французскую, нямецкую, літоўскую і шэраг іншых моў.

Юры Несцярэнка — пісьменнік, перакладчык, паэт, сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, аўтар кніг прозы і публіцыстыкі. Для дзяцей напісаў кнігі «Чароўныя назвы» і «Неверагодны свет». У 2022 годзе, у Тбілісі, падчас правядзення міжнароднага літаратурнага фестываля, пазнаёміўся з Васілам Гулеуры. Вынікам творчага супрацоўніцтва беларускага і грузінскага літаратараў сталі пераклады дзіцячых вершаў спадара Васіла на беларускую мову.

Кнігі можна будзе набыць на кніжных кірмашах падчас:

Festiwal TUTAKA| Фестываль TUTAKA 11-13 ліпеня 2025 ва ўрочышчы Борык непадалёк Гарадка

Piknik LTCŃ w Krakowie / Пікнік Letucień у Кракаве 26 ліпеня 2025

У інтэрнэт-кнігарні Kamunikat.shop — перадзамова ўжо сёння!

Каментары

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць