Літаратура

Алесь Разанаў: «Спарышы», «Сербская вёска»

Алесь Разанаў — паэт, вядомы ў беларускай літаратуры як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных формаў.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Адраджэнне» (1970), «Назаўсёды» (1974), «Каардынаты быцця» (1976), «Шлях-360» (1981), «Вастрыё стралы» (1988), «У горадзе валадарыць Рагвалод», «Паляванне ў райскай даліне», «Wortdichte» (2003; па-нямецку). Перакладае з літоўскай, латышскай, грузінскай, балгарскай, сербскахарвацкай, чэшскай, англійскай моў. Пераклаў кнігу К. Саі для дзяцей «Гэй, хавайцеся!» (1982), п’есу У. Шэкспіра «Сон у летнюю ноч» (аўт. «Сон у Іванаву ноч» у зборніку «Тры камедыі», 1989), раман Ё. Авіжуса «Час, калі пусцеюць сядзібы» (1989), выбраную паэзію У. Бэрзыньша (2013). Склаў кнігу паэзіі Я. Купалы «Выйду з сэрцам, як з паходняй!.." (1982). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі «Вастрыё стралы». Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2012)

Спарышы Бы дрэва, што мае адно карэнне, а дзве паставы, я — спарышы.

Той свет i гэты з’ядноўваюцца ўва мне, знаходзяць смерць i жыццё ўва мне ўвасабленне.

З дня ў дзень, з году ў год, з веку ў век збіраюся з тайнаю моцай, каб калі-небудзь абвергнуць сваё існаванне, адолець дваістасць i стаць насампраўдзе сабой.

На запытанні «Чаму?» i «Навошта?», з якімі скіроўваюся ўвышыню, вяртаецца мой адгалосак — рэха і, доўга вандруючы ў пространі між спарышоў, знікае.

Я ведаю: гэтак, як ёсць, не павінна быць.

Але гэтак ё с ц ь.

Сербская вёска

Некуды падаў, траціў прытомнасць, поўз, a развіднела — паўсталі з імглы будынкі i выйшлі людзі…

— Што гэта за мясціна? — спытаўся я ў першай, у чорнай хустцы, старой жанчыны, з якою сустрэўся на вуліцы…

— Козіцы, сербская веска, — сказала яна i ўступіла ў дзверы адчыненай крайняй хаты, а я гэтаксама за ёю, спрабуючы высветліць, ці далека ад Козіцаў да сталіцы…

— Учора было ў гэтай хаце вяселле, а зараз — рэзрух.

Смуткуючы, маладая сядзіць ля акна, i востраць мужчыны нажы на ганку.

— Дваццаць чатыры д’яблы,- сказала, адказваючы, старая, i мне было дзіўна чуць аб гэтакай меры шляху,

i цяжка было мне даўмецца, ці месцяцца ў д’ябле вёрсты, ці, можа, д’яблы ў вярсце.

Кожны з прысутных мне нешта хацеў растлумачыць, i спараджала ўсякае слова мноства наступных слоў, а кожная лічба мноства далейшых удакладненняў.

Адно маладая сядзела, як i раней, ля акна i моўчкі глядзела некуды ўдалеч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць