Улада33

Мінабароны Літвы выказалася пра стварэнне расійскай авіябазы ў Лідзе

Мінабароны Літвы лічыць, што стварэнне расійскай авіябазы ў Лідзе не нясе дадатковай ваеннай пагрозыМіністэрства абароны Літвы лічыць, што стварэнне расійскай авіябазы ў Лідзе не нясе дадатковай ваеннай пагрозы, але ў палітычным сэнсе гэта не з’яўляецца дэманстрацыяй добрай волі з боку Расіі і Беларусі.

«У ваенным сэнсе гэта не стварае дадатковай пагрозы. У палітычным сэнсе гэта, вядома, не з’яўляецца дэманстрацыяй узаемнага даверу і добрасуседскай волі ні з боку Расіі, ні з боку Беларусі. Усё ж Міністэрства абароны лічыць, што Беларусь не з’яўляецца варожай дзяржавай, і як незалежная дзяржава яна мае права сама вырашаць, дазваляць ствараць на сваёй тэрыторыі ваенныя базы іншай дзяржавы ці не», — гаворыцца ў пададзеным агенцтву BNS каментарыі Мінабароны.

У той жа час кіраўнік камітэта па пытаннях нацыянальнай бяспекі і абароны сейма Артурас Паўлаўскас лічыць, што сканцэнтраванне побач з мяжой Літвы ваенных сіл Расіі не палепшыць адносіны з Літвой.

Паводле яго слоў, мэта ваеннай авіябазы, што ствараецца ў Беларусі, — дэманстрацыя ЕС і НАТА ваеннай моцы.

«Вельмі дзіўна выглядае, калі на дыпламатычным узроўні мы гаворым пра пацяпленне двухбаковых адносінаў Літвы і Расіі, аднак ажыццяўляюцца такія ваенныя дзеянні, якія зусім не садзейнічаюць развіццю добразычлівых адносінаў і выклікаюць пагрозу. Мы добра бачым, што побач з нашай мяжой канцэнтруецца ваенная сіла, ажыццяўляюцца стратэгічныя планы Саюзнай дзяржавы, праз якія імкнуцца аказваць уздзеянне на нашу ўнутраную палітыку», — гаворыцца ў заяве Паўлаўскаса, якую распаўсюдзіў парламенцкі аддзел па сувязях з грамадскасцю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай15

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў48

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

Памёр Вячаслаў Рагойша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»3

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць