Грамадства99

На баранавіцкім рынку забастоўшчыкі счапіліся са штрэйкбрэхерамі — фота і відэа

Прадпрымальнікі на Цэнтральным і Палескім рынках вырашылі прыпыніць працу да 5 ліпеня з-за пытанняў па сертыфікацыі тавараў лёгкай прамысловасці згодна з новымі тэхрэгламентам Мытнага саюза, піша «Intex-press»

Аднак, у аўторак 2 ліпеня некаторыя прыватнікі на Цэнтральным рынку ўсё ж адкрылі ралеты: «Страйкуй, не страйкуй ... а ні адна забастоўка не вырашыла нашых праблем», — казалі адны. «Нам жа можна працаваць. Яшчэ год ёсць ... » — апраўдвалі сваю пазіцыю іншыя.

Сотні прадпрымальнікаў, што сабраліся ў цэнтры рынку, вырашылі перацягнуць меншасць на свой бок. «Мы ж усе дамовіліся не працаваць. Гэта ж для агульнага справы», — вырашылі бізнесмены і накіраваліся да калегаў, што працавалі.

На прадаўцоў, якія не жадаюлі зачыняцца, нягледзячы на пустыя праходы, паліліся дакоры і насмешкі: «Ты пацук ці хто!? Сумлення няма ні на грам! Усе зачыніліся, а яны грошы зарабляюць ... Можа вам хлеба купіць?»

Тыя адбіваліся, як маглі: «Працую, таму што дакумент чытаў, і вы пачытайце, — выганяў з ралетаў нечаканых гасцей мужчына. — Мне за вас сорамна! Што вы тут хочаце дамагчыся ... ідзіце на плошчу!»

У іншай адкрытай гандлёвай кропцы прадпрымальнікі сказалі, што гандлююць беларускімі касцюмамі і ... закрыліся ад сваіх калегаў у сваім павільёне.

Рэдкія пакупнікі, ачмурэлыя ад такіх жарсцяў, перабягалі разам з ІП ад ралеты да ралеты: «А вы яшчэ доўга страйкаваць будзеце? — Пыталася ва ўсіх жанчына з дзіцём. — Калі ў вас можна будзе нешта купіць? ..»

Каментары9

Цяпер чытаюць

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўская заклікала сусветную супольнасць патрабаваць вызвалення Міколы Статкевіча9

Боты атрымалі новую метадычку пра Статкевіча13

ЕГУ прызнаюць экстрэмісцкай арганізацыяй13

Ларыса Шчыракова: Каб мяне пасадзіць, ГУБАЗіК замовіў у мяне этнафотасесію5

Лукашэнка: Трамп гаворыць жорстка, без дыпламатычнага шалупіння2

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага62

Чат GPT будзе перадаваць спецслужбам размовы, дзе ўбачыць пагрозу жыццю іншых4

«Эмі-2025»: больш за ўсіх узнагарод атрымаў брытанскі серыял «Пераходны ўзрост»

«Паступіў указ вынішчыць маральна канчаткова». Першае вялікае інтэрв’ю Міколы Дзядка пасля вызвалення12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім16

Жонка Статкевіча расказала, пра што паспела паразмаўляць з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць