Здарэнні55

Мінчук ударыў 10-гадовага сына нажом у жывот

2 ліпеня пракуратура Мінска накіравала ў гарадскі суд для вырашэння пытання аб прымяненні прымусовых мер бяспекі і лячэння крымінальную справу ў дачыненні да 35-гадовага мінчаніна, які ледзь не зарэзаў свайго 10-гадовага сына.
Пра гэта паведаміў пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта па Мінску Андрэй Хурсевіч.

Нагадаем, злачынства было ўчынена каля 13 гадзін 28 сакавіка ў кватэры па вуліцы Уральскай. Школьнік знаходзіўся дома разам са сваім бацькам, маці была на працы.

Мужчына нечакана нанёс удар сыну нажом у жывот, пасля чаго тэрмінова пакінуў кватэру. Хлопчык, знаходзячыся ў прытомнасці, нягледзячы на моцны крывацёк, патэлефанаваў маці.
Хуткая дапамога даставіла дзіця ў бальніцу ў вельмі цяжкім стане.

На пошукі мужчыны былі кінуты ўсе сілы Партызанскага райупраўлення, інфармацыя аб прыкметах мужчыны была перададзена ўсім міліцэйскім нарадам. У выніку актыўных пошукавых мерапрыемстваў бацька хлопчыка на працягу гадзіны быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС недалёка ад месца злачынства.

Бацька нанёс свайму малалетняму сыну ўдар нажом у жыццёва важныя органы — у вобласць жывата, у выніку чаго параніў печань.
Смерць дзіцяці не наступіла дзякуючы своечасоваму аказанню яму кваліфікаванай медыцынскай дапамогі.

Праведзена стацыянарная комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза абвінавачанага. Паводле яе заключэння, у перыяд інкрымінуемага яму дзеяння мужчына пакутаваў і пакутуе на хранічнае псіхічнае расстройства (захворванне) ў форме шызаэфектыўнага псіхозу дэпрэсіўнага тыпу.

Ён не можа разумець значэнне сваіх дзеянняў і кіраваць імі, не здольны самастойна абараняць свае правы і законныя інтарэсы ў крымінальным працэсе і мае патрэбу ў прымусовых мерах бяспекі і лячэнні ў псіхіятрычнай бальніцы з узмоцненым назіраннем.

Раней бацька дзіцяці на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры і органах унутраных спраў не стаяў, не судзімы, па месцы жыхарства і працы характарызуецца станоўча.

Прыкметы псіхічнай хваробы ў мужчыны, паводле паказанняў сваякоў і калег па працы, пачалі праяўляцца ў нязначных адхіленнях у яго паводзінах незадоўга да ўчынення грамадска небяспечнага дзеяння. Разам з тым мужчына са скаргамі на стан здароўя ва ўстановы аховы здароўя не звяртаўся.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Усе навіны →
Усе навіны

Мэр Вільні патлумачыў, што зменіцца для беларускай гімназіі пасля ўвядзення абавязку дзецям іншаземцаў хадзіць у літоўскамоўныя школы3

Украінскі камандзір прынізіў кіраўніцтва Расіі: запісаў відэа з цэнтра горада, які Масква абвясціла «вызваленым»3

ЦАХАЛ пацвердзіў, што загінула 70 тысяч жыхароў Газы. Гэта ў 50 разоў больш, чым ад рук ХАМАСа ў дзень атакі на Ізраіль11

Расія пачала выкарыстоўваць ва Украіне шахеды, падключаныя да Starlink. Што вядома і чаму гэта небяспечна1

« 3‑4 лактацыі прыплоду, малака па 7000 літраў, памножыць на 3». Генерал Караеў патлумачыў сялянам, як вырошчваць цялят6

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам25

Вікторыю Кульшу вызвалялі з гіпсам на шыі: «Пералом пазванкоў — гэта вынік фізічнага гвалту ў калоніі»2

«Часы змяніліся». У Германіі заклікаюць да стварэння еўрапейскай атамнай бомбы9

У Кітаі пакаралі смерцю 11 членаў сіндыката Мін. Яны кіравалі скам-цэнтрамі і казіно ў М'янме

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР2

Заснавальнік дабрачынных фондаў для дапамогі дзецям Лысянкоў дабегаўся — яго затрымаў ДФР

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць