Улада1919

Лукашэнка — Эдзіце П’еcе: Тое, што вы падвярнулі нагу, у гэтым вялікі сімвал

З’яўленне народнай артысткі СССР Эдзіты П’ехі на канцэрце адкрыцця XXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» было пад пагрозай зрыву — днём спявачка падкруціла нагу і павалілася.

Аднак, нягледзячы на ​​траўму, яна з’явілася на цырымоніі ўручэння ёй спецыяльнай узнагароды прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення». Аляксандр Лукашэнка, які ўручаў легендарнай артыстцы гэтую ўзнагароду, знайшоў у яе траўме «велізарны сімвал».

«Тое, што вы падвярнулі нагу, у гэтым велізарны знак. Усё можна забыцца. Кветак вам дарылі мора, акіян. Узнагароды ў вас ёсць. Хоць такой, напэўна, няма?

Але тое, што вы, ідучы на ​​гэтую цырымонію ўзнагароджання, падвярнулі, гэта заўсёды будзе памятацца»,
— сказаў Аляксандр Лукашэнка, уручаючы Эдзіце П’еcе букет белых руж, статуэтку і дыплом лаўрэата спецыяльнай узнагароды прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

Эдзіта Станіславаўна падзякавала і пагадзілася, што такой узнагароды ў яе яшчэ няма. Было прыкметна, што спявачка вельмі расчуленая.
Яна прызналася беларускаму лідару і публіцы: «Я так хвалявалася, што, не даходзячы да Летняга амфітэатра, падкруціла нагу. Прыйшла да вас „кульгаючай“. Але гэта ўсё — хваляванне: не кожны дзень прэзідэнт уручае ўзнагароду і не кожны дзень цалуешся з прэзідэнтам».

У сваю чаргу Аляксандр Лукашэнка паспяшаўся супакоіць артыстку і прапанаваў ёй дапамогу: «Вы не хвалюйцеся: у нас у Беларусі і пераломы лячылі артыстам. Вы можаце быць спакойныя за сваё здароўе.

Я папрашу губернатара, ён урач-хірург [старшыня Віцебскага аблвыканкама, доктар медыцынскіх навук, прафесар, заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Косінец], ён абследуе вас сёння і вылечыць вас да раніцы, і вы будзеце без спецыяльнага суправаджэння».

Эдзіта П’еха падкруціла нагу па дарозе ў міжнародны прэс-цэнтр, дзе яна павінна была сустрэцца з журналістамі падчас «Зорнай гадзіны» — традыцыйнай фестывальнай прэс-канферэнцыі. Прыехала хуткая дапамога. Агледзеўшы артыстку, медыкі нічога сур’ёзнага не выявілі. Спявачцы прапанавалі зрабіць здымак нагі ў бальніцы, але яна ад гэтага адмовілася.

За некалькі гадзін да непрыемнага інцыдэнту ў Віцебску ўрачыста адкрылі імянную пліту Эдзіты П’ехі на Алеі лаўрэатаў спецыяльнай узнагароды прэзідэнта Беларусі «Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення».

Каментары19

Цяпер чытаюць

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Праз санкцыі Марыя Калеснікава не можа разблакаваць свой нямецкі рахунак25

У вёску Асіповіцкага раёна прыйшоў зубр, але ад пачастункаў мясцовых адмовіўся ФОТА3

Сябры і калегі памерлага журналіста Алега Ануфрыенкі: Слядоў атручэння экспертыза не выявіла1

Беларуска дэбютавала ў Chanel ФОТАФАКТ7

«Гаспадары ўбачылі вынік і паднялі арэнду». Пара зняла «бабушатнік» і змяніла яго за $7008

Мерц: Уступленне Украіны ў ЕС да 2027 года немагчымае2

WSJ апісала тры сцэнары развіцця падзей ва Украіне ў 2026 годзе1

Медыйны прэс-сакратар МНС Віталь Дамбоўскі пайшоў у псіхолагі-сэксолагі8

Завод Tesla цалкам пераабсталююць пад вытворчасць чалавекападобных робатаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца17

23‑гадовы рэпер з Астраўца загінуў за Расію на вайне. Паваяваў ён, відаць, каля месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць