Эканоміка88

Лукашэнка загадаў весці жэстачайшы кантроль за развядзеннем жывёл

Аляксандр Лукашэнка патрабуе выключыць усе лазейкі ў новых правілах вядзення палявання і рыбалоўства. Аб гэтым ён заявіў сёння на нарадзе аб удасканаленні правіл вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

«Правілы павінны быць аднастайныя для ўсіх, выразныя і зразумелыя, не пакідаць пралазу для нячыстых на руку», — сказаў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ў гэтых мэтах па яго даручэнню было арганізавана грамадскае абмеркаванне правіл.

Ён падкрэсліў, што сёння трэба дэталёва разгледзець вынікі гэтага абмеркавання і прапанаваць людзям такія правілы, якія найбольш адпавядалі б сучасным патрабаванням, што прад’яўляюцца да паляўнічагаспадарчай і рыбалоўнай дзейнасці, садзейнічалі павышэнню яе эфектыўнасці, папярэджанню парушэнняў у гэтай сферы і найбольш поўна ўлічвалі пажаданні радавых паляўнічых і рыбаловаў, зрабілі б гэты від адпачынку і турызму масавым і даступным. «Гэта значыць усё, што мы сёння прымем, у асноўным ідзе ад саміх паляўнічых, рыбаловаў і ў цэлым нашага грамадства», — заўважыў ён.

«Мы ні ў якім разе новымі правіламі не павінны нанесці шкоду дзяржаве і забараніць людзям займацца гэтымі відамі дзейнасці.
Але кожны чалавек павінен разумець, што, калі мы пачнём страляць усіх і ўсё, лавіць электравудачкамі, сеткамі і іншымі прыстасаваннямі ўсё, што варушыцца ў вадаёмах, праз два гады ні ў лясах, ні ў вадаёмах нічога не застанецца», — падкрэсліў ён.

Ён дадаў, што гэты від дзейнасці не з’яўляецца найпершай неабходнасцю для жыццядзейнасці чалавека, а як забава і адпачынак, а таму за гэта трэба плаціць як паляўнічым, так і рыбаловам. «Калі хтосьці ўзяў у арэнду возера або паляўнічую гаспадарку, за гэта трэба плаціць, і немалыя грошы. А каб арандатар не нёс страт, ён разбярэцца, колькі возьме з тых, хто прыехаў да яго паляваць або рыбачыць», — сказаў Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў весці жэстачайшы строгі кантроль за развядзеннем жывёл:
«У нас няма значных запасаў карысных выкапняў. Менавіта таму мы павінны з патроенай энергіяй ахоўваць тое, чым прырода надзяліла нас шчодра». Ён нагадаў, што ў гэтых мэтах былі прыняты дзяржаўныя праграмы развіцця паляўнічай гаспадаркі і рыбагаспадарчай дзейнасці да 2015 года.

«Як мне дакладваюць, праграма развіцця паляўнічай гаспадаркі ў цэлым выконваецца і нібыта ў нас дадатная дынаміка павелічэння колькасці асноўных відаў дзікіх жывёл», — сказаў Лукашэнка.
Ён заўважыў, што ў той жа час, напрыклад, у рыбалоўнай гаспадарцы не ўсё паспяхова: заданні па лоўлі рыбы з прыродных вадаёмаў не выконваюцца, у тым ліку Віцебскім, Брэсцкім, Магілёўскім аблвыканкамамі і арганізацыямі Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, шмат скаргаў з месц на безгаспадарчасць, іншыя недахопы на арандаваных вадаёмах. «Наогул павінен сказаць, што ролі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў у працэсах навядзення парадку і развіцця рыбалоўства да гэтага часу не відаць», — сказаў ён.

«Але што насцярожвае больш за ўсё, дык гэта браканьерства і іншыя злачынствы ў гэтай сферы», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Мяне супакойваюць у справаздачах: маўляў, усё стабілізавалася ў паляўнічых гаспадарках, няма прыросту небяспечных парушэнняў. Удумайцеся: пад тысячу адзінак канфіскаванай зброі, дзясяткі тон незаконна здабытага мяса дзікіх жывёл. А што робіцца ў рыбалоўстве?! Колькасць парушэнняў штогод змяншаецца, дакладваюць, і у мінулым годзе зарэгістравана ўсяго нічога — 5 тыс. выпадкаў. Памнажайце спакойна на 3, а можа, на 5, і вы будзеце ведаць, колькі было гэтых парушэнняў, а можа, і на 10. Браканьерскіх сетак канфіскавалі больш за 300 км, незаконна здабытай рыбы зарэгістравана 14 т», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка вельмі абураны пэўнай інертнасцю праваахоўнікаў у гэтай сферы.
«Мяркуйце самі. Першая рэдакцыя правіл была прынята ў 2005 годзе. За гэты час у іх дзесяць разоў уносіліся змяненні. І, нягледзячы на ўсе гэтыя так званыя ўдасканаленні, у некаторых службовых асоб, адказных за названую сферу, хапае смеласці гаварыць аб недахопах дзеючага заканадаўства, якія даюць магчымасць парушальнікам ухіляцца ад адказнасці. Дык вы ж стваралі гэтыя правілы, дзесяць разоў іх змянялі, і ўсё роўна вам чагосьці не хапае», — сказаў ён.

«Неабходна пакласці канец гэтай цяганіне і неразбярысе!
І не дай бог пасля таго, як прэзідэнт падпіша ўказ аб зацвярджэнні новых правіл палявання і рыбалоўства, зноў узнікнуць дзіркі і вы скажаце, што вам не хапае заканадаўства, — крыўдуйце самі на сябе, ад урада да адпаведных нізавых структур», — папярэдзіў Лукашэнка.

«Мы павінны выйсці на прыняцце нармальных рашэнняў. Ніякага згодніцтва, толькі дзяржаўны падыход», — падкрэсліў Лукашэнка, звяртаючыся да прысутных на нарадзе.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа праінфармавалі, што вайскоўцы гатовыя да баявых дзеянняў супраць Ірана ўжо заўтра2

У жанчыны на заводзе загінуў сын. Якую ёй прысудзілі кампенсацыю?3

У Расіі чыноўніца інсцэніравала сваю смерць і 13 гадоў хавалася ад правасуддзя

Халадней гэтай ноччу было на поўдні Беларусі

Прэстыжныя мікрараёны Мінска ператварыліся ў міннае поле — новая праблема50

«Пяць кватэр у Мінску, 25 машын». Новыя падрабязнасці пра дырэктара «дабрачыннага фонду»11

Дэпутатка Мірончык-Іванова другі раз стала маці5

Прапаганда зрабіла клон «Зеркала» ў тыктоку і там вярзла бязглуздзіцу пра Польшчу. Тыкток адрэагаваў7

Расійскі генерал хваліўся жонцы, як катаваў і забіваў украінскіх палонных — адразаў вушы і захоўваў у сябе36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў2

Айцішніка з «Варгеймінга» судзілі па расстрэльным артыкуле. Падобна, за падтрымку Украіны — праўда, зрабіць ён нічога не паспеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць