Грамадства

Маці палітвязьняў аб’ядноўваюцца ў камітэт

Пасьля масавых арыштаў і судоў апошняга тыдня маці палітзьняволеных вырашылі аб’яднаць свае намаганьні. Да іх жадаюць далучыцца бацькі ды іншыя сваякі соцень беларускіх палітвязьняў, якія адбываюць цяпер адміністратыўнае й крымінальнае пакараньне, знаходзяцца пад сьледзтвам.

Пасьля масавых арыштаў і судоў апошняга тыдня маці палітзьняволеных вырашылі аб’яднаць свае намаганьні. Да іх жадаюць далучыцца бацькі ды іншыя сваякі соцень беларускіх палітвязьняў, якія адбываюць цяпер адміністратыўнае й крымінальнае пакараньне, знаходзяцца пад сьледзтвам.

Ініцыятыва стварэньня Камітэту маці палітвязьняў нарадзілася стыхійна ў чэргах ля сьцен турмаў, у судовых калідорах, калі сем’і арыштаваных прыхільнікаў перамен шукалі сваіх, абменьваліся паміж сабой інфармацыяй, разам віталі дзяцей ля турмы на Акрэсьціна, – паведаміла маці аднаго з палітвязьняў, Эла Гарэцкая.

(Гарэцкая: ) «Праца будзе ў тым, каб падтрымліваць усіх, хто патрапляе ў турмы, усялякім чынам. Гэта шмат працы й надоўга».

На гэты час ужо ўтварылася два выразныя колы такіх актывістак, зацікаўленых у стварэньні сваёй структуры. Сувязь паміж імі трымаецца пераважна на асабістых і тэлефонных кантактах, а празь дзень-два адбудзецца ўстаноўчы сход Камітэту маці палітвязьняў. Бліжэйшым часам яны зьбіраюцца сустракацца з прадстаўнікамі ААН, АБСЭ, Чырвонага крыжу.

Гаворыць адна з ініцыятарак заснаваньня Камітэту жонка лідэра апазыцыі Аляксандра Мілінкевіча Іна Кулей, сын якой, Ігар, адбывае адміністрацыйнае пакараньне, 15 сутак, за ўдзел у акцыях пратэсту супраць несумленных выбараў.

(Кулей: ) «Ідэя паўстала ад некалькіх бацькоў. Сярод іх ёсьць выдатныя арганізатары й агітатары. Адна зь іх – з хлебазаводу (пакуль ня буду называць прозьвішча). Дык гэтая жанчына папросту мітынгі там наладжвала й расказвала, як яе, абсалютна не заангажаваную ў палітыку, сын навучыў не баяцца. Гэта народная ініцыятыва такая – з усіх па ніціне, як кажуць».

Спадарыня Кулей мяркуе: пакуль што ўсе бацькі зацікаўлены адным – як даставіць сваім дзецям-палітвязьням харчовыя й рэчавыя перадачы. Аднак яна верыць, што згуртаваньне маці спатрэбіцца ня толькі цяпер, але й пазьней, калі рэпрэсіі супраць іхных дзяцей набудуць іншыя формы. Істотна, што Іна Кулей мае вялікі досьвед грамадзкай працы, і гатова дзяліцца сваімі высновамі.

(Кулей: ) «Цяпер я бачу, што бацькі давяраюць мне й яшчэ пары-тройцы такіх жанчын. Гэта папросту такое лобі. Я думаю, што гэты камітэт самаарганізуецца й будзе дзейнічаць. І тая справа й праца, якую я рабіла ўсё жыцьцё (грамадзкая дзейнасьць – у нас жа быў такі інкубатар, цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў), будзе дапамогай – каб людзі хутчэй маглі арганізавацца».

Жонка арыштаванага лідэра апазыцыі Аляксандра Казуліна Ірына вітала гэтую ініцыятыву:

(Казуліна: ) «Я за стварэньне такога камітэту. Лічу, што гэта вельмі правільна. Але там мусяць быць не абавязкова жанчыны – і мужчыны таксама. І не абавязкова толькі маці, а могуць быць і сябры асуджаных».

Бацька зьняволенай студэнткі Эканамічнага ўнівэрсытэту Іван Вашкевіч таксама хоча далучыцца да гэтай структуры:

(Вашкевіч: ) «Яна будзе прыцягваць увагу да тых парушэньняў, што чыняцца. Па-другое, яна будзе папярэджваць такія факты – каб іх больш не было».

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Усе навіны →
Усе навіны

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь36

Былога памежніка і кіроўцу «Трансгаза» з Новалукомля асудзілі за палітыку1

Алесь Бяляцкі: Сітуацыя ў Беларусі цяпер самая трагічная і крытычная9

Мінская пенсіянерка заплаціла выкуп за «арабскага мільянера». Ён развёў яе двойчы3

У алімпійскай чэмпіёнкі Ганны Гуськовай перад Алімпіядай памерла мама1

15‑гадовы акцёр з Гродна з надрывам зачытаў «Гой ты, Русь моя, родная». І справядліва адхапіў ад беларусаў41

Хірург-афтальмолаг расказаў пра першыя сімптомы катаракты3

Забіла мужа і напісала дзіцячую кнігу, каб перажыць гора. Як выкрылі пісьменніцу8

Бабарыка: Я быў кандыдат, зручны для ўсіх беларусаў. Хто быў за Расію, жылі ў міфе, што гэта выгадна Расіі39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі18

Ад прыватнікаў патрабуюць завесці ідэолага ў штаце — распыталі, што робяць кампаніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць