Грамадства11

Першы дзень працы BelToll: кіламетровыя чэргі на расійскай мяжы

Дальнабойшчыкі чакаюць афармлення неабходных дакументаў па некалькі гадзін.

«У два шэрагі стаяць фуры на трасе. Чарга кіламетры на два, нават складана сказаць, колькі там машын. Можа, 300–400», — расказвае старшыня Засценкаўскага сельсавета Анатоль Додрыкаў.

Праз падкантрольную яму тэрыторыю праходзіць траса М1, на якой ад сённяшняга дня дзейнічае новая звышсучасная сістэма аплаты за праезд. Датычыць яна перадусім кіроўцаў фур, якія праязджаюць праз нашу краіну транзітам з захаду на ўсход і нааадварот. Плацяць за праезд і кіроўцы легкавікоў, зарэгістраваных па-за межамі Мытнага Саюза. Ад сёння, каб аплаціць праезд па М1, трэба ў пункце на мяжы набыць спецыяльную прыладу, завесці рахунак для аплаты і проста ехаць. Датчыкі, размешчаныя на трасе, будуць аўтаматычна здымаць грошы за кожны ўчастак шляху.

Зручна, але не без мінусаў.
Такім мінусам стала неабходнасць рэгістравацца ў сістэме. Далёка не ўсе дальнабойшчыкі набылі неабходныя прылады загадзя. Чэргі ўтварыліся не толькі на беларуска-расійскай мяжы, але і на беларуска-польскай.

«Стаіць чарга ля абодвух пунктаў афармлення. Пастаянна чалавек па 15–20 тут. На кожнага дзесьці 20 хвілін — вось і лічыце, колькі яны тут прабудуць… І гэта доўга яшчэ працягнецца. Людзі загадзя не набывалі сабе гэтыя прылады, не рэгістраваліся ў сістэме, пакідалі на апошні дзень», — расказваюць на брэсцкай памежнай запраўцы кампаніі «Белтрансоіл», дзе размешчаныя пункты сістэмы BelToll.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Літвы прапанаваў перавозчыкам пратэставаць у Беларусі20

Меркаваная пазашлюбная дачка Лукашэнкі ўладкавалася на новую працу — яна звязаная з хакеем17

У Гарадку прыватнік адкрыў сыраварню. Якія заробкі прапануе?1

Ксёндз у Беняконях трымае 300 індыкоў, кур і перапёлак2

Добраахвотнікі для пошуку Максіма Зяньковіча прыбываюць з усёй Беларусі, яго шукаюць пятыя суткі2

Хірурга з Беларусі ў Расіі пасадзілі за халатнасць. А з турмы яна пайшла на вайну супраць Украіны14

Падатак на электрамабілі ў Беларусі ўводзіць пакуль не плануюць2

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь выступае за як мага хутчэйшае аднаўленне нармальнага функцыянавання мяжы з Літвой2

Дарадца прэм'ера Літвы: Беларусь адмовілася адкрываць эвакуацыйныя калідоры для літоўскіх фур6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат1

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць