Навука і тэхналогіі44

Беларускі праграміст перамог у чэмпіянаце «Яндекса»

За перамогу змагаліся больш як 3 тысячы праграмістаў з 84 краін.

У Санкт-Пецярбургу 22 жніўня завяршыўся адкрыты чэмпіянат па праграмаванні «Яндэкс. Алгарытм».

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе расійскай кампаніі «Яндекс», за перамогу змагаліся больш як 3 тысячы праграмістаў з 84 краін. Па выніках адборачных раўндаў у фінал выйшлі 25 чалавек. Пераможцам стаў беларус Генадзь Караткевіч — першакурснік Санкт-Пецярбургскага нацыянальнага даследчага ўніверсітэта інфармацыйных тэхналогій, механікі і оптыкі (НДУ ІТМО) і шматразовы пераможца школьных алімпіяд па праграмаванні.

Фінал праходзіў у Доме вучоных (палац вялікага князя Уладзіміра Аляксандравіча). Канкурэнцыя была вельмі высокай. У фінале змагаліся наймацнейшыя праграмісты свету, у тым ліку пераможцы і прызёры буйных міжнародных спаборніцтваў: ACM ICPC, Russian Code Cup і іншых.

Генадзь Караткевіч хутчэй за усіх рашыў тры задачы і стаў пераможцам спаборніцтваў. Другое месца заваяваў яшчэ адзін студэнт з НДУ ІТМО — Яўген Капун. Трэцяе месца заняў студэнт Тайваньскага нацыянальнага ўніверсітэта Шы Бісюнь. Пераможцам уручылі грашовыя прызы: 300, 150 і 90 тысяч рублёў за першае, другое і трэцяе месцы адпаведна.

«Гэты чэмпіянат патрабуе вялікай хуткасці ў рашэнні. У прынцыпе, я задаволены вынікамі, але мог бы выступіць лепш: калі б быў крыху хутчэйшым, мог бы рашыць чатыры задачы. Для мяне галоўныя сапернікі — гэта задачы, а не іншыя ўдзельнікі», цытуе прэс-служба «Яндекса» Генадзя Караткевіча.

«Яндэкс. Алгарытм» ствараўся з мэтай падтрымаць спартыўнае праграмаванне, стварыць пляцоўку, дзе б праграмісты маглі вучыцца, сустракацца і абменьвацца вопытам з калегамі з іншых краін.

Заданні для «Алгарытму» рыхтавалі спецыялісты з некалькіх краін. Па правілах чэмпіянату супрацоўнікі «Яндекса» не дапускаліся да спаборніцтваў, затое актыўна ўдзельнічалі ў іх падрыхтоўцы. Як адзначаюць у прэс-службе кампаніі «Яндекс», больш за ўсё задач склалі супрацоўнікі мінскага офіса. Тэхнічнай платформай для спаборніцтваў стаў сэрвіс «Яндэкс. Contest». Гэта пляцоўка, дзе праграмісты з розных краін могуць вучыцца, сустракацца і спаборнічаць паміж сабой.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі8

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць