Грамадства3939

Вольга Класкоўская атрымала 8 гадоў турмы

Стакгольмскі суд прызнаў грамадзянку Беларусі Вольгу Класкоўскую вінаватай у замаху на забойства свайго мужа Гёкана Безгіна і прыгаварыў яе да васьмі гадоў турэмнага зняволення.

Як паведаміла БелаПАН журналістка Юлія Лапіцкі, якая жыве ў Швецыі і сочыць за гэтым працэсам, па рашэнні суда Вольга Класкоўская таксама павінна выплаціць грашовую кампенсацыю Безгіну ў памеры 110 тысяч шведскіх крон.

«Суд палічыў, што падчас працэсу былі прадстаўленыя дзве наогул процілеглыя версіі падзей. Праўдзівай была прызнаная версія Гёкана Безгіна, а не Вольгі Класкоўскай. Пры гэтым суд палічыў, што ў справе няма змякчальных для Вольгі акалічнасцяў. Не ўлічаны былі нават паказанні Класкоўскай, якая абвінавачвала Безгіна ў збіванні і згвалтаванні», — расказала Лапіцкі.

Сёння прыгавор у дачыненні да Класкоўскай вынес суд першай інстанцыі. Паводле слоў Лапіцкі, у яе ёсць магчымасць яго абскардзіць у судзе другой інстанцыі і Вярхоўным судзе. Раней Класкоўская заяўляла, што ў выпадку абвінаваўчага прыгавору будзе яго абскарджваць.

Нагадаем, на папярэднім пасяджэнні суда, якое адбылося 13 жніўня, пракурор запатрабаваў для Вольгі Класкоўскай восем гадоў пазбаўлення волі і грашовую кампенсацыю ў памеры 130 тысяч шведскіх крон. На тым жа пасяджэнні былі абвешчаныя вынікі судова-псіхіятрычнай экспертызы, якая прызнала падсудную псіхічна здаровай.

Паводле слоў Юліі Лапіцкі, падчас судовых пасяджэнняў Вольга катэгарычна адмаўляла сваю віну і нават спрабавала абвінавачваць шведскую дзяржаву. У прыватнасці, яна заявіла, што шведскія ўлады спрабуюць яе забіць, бо спачатку — незаконна яе дэпартавалі, затым — незаконна забралі яе дзіця, а пасля — спрабуюць «згнаіць у турме».

Пра затрыманне Вольгі Класкоўскай стала вядома 2 красавіка. Яе затрымалі ў горадзе Ханінгу на поўдзень ад Стакгольма і змясцілі ў турму Окерсберга за 30 км на паўночны ўсход ад Стакгольма.

Некалькі гадоў таму Класкоўская атрымала статус палітычнага бежанца ў сувязі з пераследам на радзіме за апазіцыйныя перакананні. У 2011 годзе Вольга вярнулася ў Беларусь з-за сямейных праблем, але неўзабаве зноў паехала ў Швецыю, дзе выйшла замуж за мясцовага жыхара, а ў ліпені 2012 года нарадзіла сына. Дакументы на атрыманне віду на жыхарства ў Швецыі падавала двойчы: пасля заключэння шлюбу і пасля нараджэння дзіцяці. У канцы студзеня 2013 года стала вядома, што ўлады Швецыі адмовілі ёй у атрыманні віду на жыхарства і прынялі рашэнне аб яе дэпартацыі без права абскарджання.

6 лютага прадстаўнікі сацыяльных службаў Швецыі забралі ў Класкоўскай малалетняе дзіця ў сувязі з тым, што ў яе няма віду на жыхарства ў гэтай краіне і яна не можа забяспечыць сыну нармальныя ўмовы пражывання. 8 лютага Класкоўская з адвакатам сустракалася з прадстаўніком сацслужбаў, які паведаміў, што дзіця перададзена бацьку. Дачка Класкоўскай Міраслава па рашэнні шведскіх уладаў таксама падлягала дэпартацыі. У Швецыю па дзяўчынку ездзіла яе бабуля, маці Вольгі. Цяпер Міраслава знаходзіцца ў Беларусі.

Каментары39

Цяпер чытаюць

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Расследавальнікі знайшлі дубайскага кашалька Лукашэнкі, які пабудаваў бізнэс-імперыю ў Літве і застаўся па-за санкцыямі8

Барселонская Саграда Фамілья ў наступным годзе стане найвышэйшым хрысціянскім храмам Еўропы2

У Беларусь даставілі буйную партыю боепрыпасаў5

Жонка Чарлі Кірка публічна прабачыла забойцу яе мужа. Трамп з ёй не пагадзіўся5

Канал МЗС Беларусі абвінаваціў Польшчу ў шантажы Кітая па ўказцы Вашынгтона22

На «Дажынках» у Ваўкавыску Уладзімір Каранік пуляў капустай у баскетбольнае кольца ВІДЭА12

На вызваленых і дэпартаваных палітвязняў сабралі 111 тысяч еўра — як іх размяркуюць?21

У Беларусі хочуць увесці падатак на багацце13

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Польшча адкрывае мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць